У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў
Магілёўская фабрыка марожанага рыхтуе новую святочную лінейку дэсертаў, прысвечаную навагоднім напоям. Навінкі павінны з'явіцца ў продажы ў канцы лістапада — пачатку снежня, паведамляе тэлеграм-канал «МогилевОнлайн».

Вытворца анансаваў два віды марожанага: «Ігрыстае» з клубніцамі і «Прасека» з фісташкамі. Нягледзячы на назвы, алкаголю ў іх складзе няма. Патрэбныя смакавыя і араматычныя адценні ствараюць з дапамогай харчовых дабавак.
Эксперыменты з дэсертамі, якія імітуюць смак алкагольных напояў, беларускія кандытары пачалі адносна нядаўна. Раней у продажы ўжо з'явілася марожанае са смакам піва, але яно таксама не ўтрымлівае алкаголю.
Каментары