Паводле яго слоў, сотні тысяч чалавек у Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях засталіся без электрычнасці.

Сітуацыя з электразабеспячэннем ва Украіне напярэдадні зімы «надзвычай цяжкая», заявіў прэм’ер-міністр краіны Сяргей Карэцкі ў сацыяльнай сетцы X. Паводле яго слоў, сотні тысяч чалавек у Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях засталіся без электрычнасці.
Кіеў сумесна з Еўрапейскім саюзам рыхтуе экстраны зімовы пакет падтрымкі. У яго плануюць уключыць генератары, зарадныя станцыі, аўтобусы, а таксама дапамогу з мастамі і пераправамі для забеспячэння надзейных зносін паміж берагамі Дняпра.
«Для нас жыццёва важна атрымаць гэтую падтрымку ад партнёраў у бліжэйшыя дні. Заўтра ў Бруселі я пагавару са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен, каб узгадніць ключавыя дэталі», — напісаў Карэцкі.
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары