Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп
Здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю на вуліцы Ажэшкі.

Хлопец, які перад гэтым выпіў, з разбегу ўдарыў нагой па слупе. Удар быў настолькі моцным, што ліхтар упаў.
Да моманту прыезду нараду Дэпартамента аховы малады чалавек яшчэ заставаўся на месцы здарэння. Верагодна, ён пачаў уцякаць, ужо заўважыўшы супрацоўнікаў міліцыі.
Затрымліваць парушальніка давялося аператыўнікам крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС.
Хлопцу давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду.
Каментары