Свет

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне

Пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Фінляндыі і прэм’ерам Нарвегіі Пуцін вырашыў пайсці далей.

Уладзімір Пуцін. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

Расія прапанавала прадстаўнікам Еўропы прыехаць у Маскву. Толькі пасля гэтага, паводле яго, расійскі бок вырашыць, у якім фармаце працягваць перамовы з Украінай. Пра гэта Пуцін сказаў на прэс-канферэнцыі ў Кітаі, адказваючы на пытанне пра наступны раўнд перамоў.

«Мы не супраць, але нам трэба зразумець, з чым Еўропа прыйдзе на гэтыя перамовы. І таму мы па дыпламатычных каналах прапанавалі еўрапейцам прыехаць у Маскву, каб вызначыць іх пазіцыю. А пасля гэтага мы вырашым, у якім фармаце будзем працягваць дыялог з Украінай», — заявіў ён.

Паводле Пуціна, пытанне ўдзелу Еўропы прасоўвае Вашынгтон.

«Амерыканскі бок настойліва, менавіта настойліва просіць нас пагадзіцца з удзелам еўрапейцаў у гэтых перамовах», — сказаў ён.

Адначасова Пуцін прызнаў, што абмяркоўваць бяспеку Еўропы без саміх еўрапейцаў «бессэнсоўна».

Раней еўрапейскія лідары ўжо спрабавалі аднавіць прамы дыялог з Пуціным. 27 кастрычніка прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ патэлефанавалі яму, каб абмеркаваць заканчэнне вайны ва Украіне. Яны падкрэслівалі, што выступаюць ад імя сваіх краін, а не ўсёй Еўропы.

Ініцыятыву сярод іншых раскрытыкавала і прэм’ерка Даніі Метэ Фрэдэрыксен. «Я вельмі скептычна стаўлюся да гэтай ініцыятывы Нарвегіі і Фінляндыі. Яна не была ўзгодненая ні з кім з нас», — заявіла яна. Фрэдэрыксен адзначыла, што не бачыць прыкмет жадання Расіі дасягнуць міру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал10

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў17

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал10

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць