Беларуская мова44

Новый день — новое белорусское слово! Календарь на 2015 год от компании «Будзьма беларусамі!»

Кампания «Будзьма беларусамі!» выпустила новый настенный календарь на 2015 год — «Не маўчы па-беларуску!».

Новы год з пазнавальным календаром ад «Будзьма!» — гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта «Не маўчы па-беларуску!». Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваўАнатоль Лазар (студыя «Адліга»). Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

«Гэты год адзначыўся ўсплёскам цікаўнасці беларусаў да сваёй мовы! Гэта, як і поспех паштовак з серыі «Не маўчы па-беларуску!», натхніла нас на стварэнне календара, – кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!». –Праект з паштоўкамі быў прыязна прыняты як публікай, так і прафесійнай супольнасцю на фестывалі AD.NAK!. Натуральна, што нашай камандзе бачыўся працяг, і ідэя з календаром нам вельмі спадабалася. Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстравацьадметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову. А паколькі ўкладальнікі календара – людзі творчыя, то не абышлося, безумоўна, без гарачых дыскусій. І тут вельмі дарэчы былі і філалагічныя веды каардынатаркі кампанііНіны Шыдлоўскай, і дапамога эксперта – Уладзіміра Лянкевіча».

Ідэя календара — Анатоль Лазар. Ідэя праекта «Не маўчы па-беларуску!» – Дар’я Мандзік.

Укладальнікі: Дар’я Мандзік, Анатоль Лазар, Уладзімір Лянкевіч, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская.

Не маўчым разам па-беларуску ў 2015 годзе!

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» ужо сёння ў мінскіх кнігарнях:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72),
кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А), 
«Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), 
«Веды» (вул. К.Маркса, 36), 
«Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), 
«Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), 
«Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), 
Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27),
«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

Неўзабаве ў рэгёнах:

г. Віцебск («Веды», вул. Леніна, 54; «Светач», вул. Кірава, 10), г. Гродна («Праметэй», вул. Савецкая, 10), г. Берасце («Іскра», вул. Пушкінская, 4), г. Ліда («Кніжны свет», пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна («Спадчына», вул. Прытыцкага, 7), г. Бабруйск («Букініст», вул. Ульянаўская, 49), г. Наваполацк («Дом кнігі», вул. Маладзёжная, 145; «Усход», вул. Кірава, 4), г. Полацк («Светач», вул. Камуністычная, 21), г. Баранавічы («Кнігі», вул. Савецкая, 73).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.byprastora.by і imbryk.by.

Комментарии4

Сейчас читают

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»87

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»

Все новости →
Все новости

«Среди нас нет суперменов и терминаторов тоже». Павел Виноградов о том, когда вас пытаются завербовать

Наиболее вероятным исходом завершения конфликта в Украине назвали «финский сценарий»20

В книжном магазине в Нью-Йорке будет полочка с белорусскими книгами1

С лета начнется реставрация Софийского собора в Полоцке. Может измениться и его вид3

В Африке новая вспышка лихорадки Эбола: 65 умерших в ДР Конго, один смертельный случай в Уганде

На окраине Солнечной системы у небольшого небесного тела обнаружили атмосферу

Белорусские хирурги провели успешную дистанционную операцию. Пациент был за 6 тысяч километров5

Арестованный участок ксендза Околотовича за три аукциона никто не купил1

7500 человек сегодня приняли участие в генеральной репетиции выступления музыкантов на «Фестивале надежды»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»87

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць