Мова44

Новы дзень – новае беларускае слова! Каляндар на 2015 год ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Надыходзіць натхняльны час крохкіх сняжынак і марозных карункаў, скрынак з падарункамі і гучных хлапушак, ласункаў і прысмакаў! Новы год — гэта заўсёды новыя спадзяванні, чаканні і, канечне ж, новыя веды!

І кампанія «Будзьма беларусамі!» гатовая гэтымі ведамі дзяліцца. Ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе дзякуючы насценнаму календару «Не маўчы па-беларуску!»

Новы год з пазнавальным календаром ад «Будзьма!» — гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта «Не маўчы па-беларуску!». Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя «Адліга»). Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак – каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!

«Гэты год адзначыўся ўсплёскам цікаўнасці беларусаў да сваёй мовы! Гэта, як і поспех паштовак з серыі «Не маўчы па-беларуску!», натхніла нас на стварэнне календара, – кажа Алена Макоўская, каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!». – Праект з паштоўкамі быў прыязна прыняты як публікай, так і прафесійнай супольнасцю на фестывалі AD.NAK!. Натуральна, што нашай камандзе бачыўся працяг, і ідэя з календаром нам вельмі спадабалася. Мы проста ўявілі, як файна будзе, калі чалавек, што цікавіцца роднай мовай, будзе вучыць кожны дзень новае слова ці словазлучэнне. Перад намі стаяла задача стварыць не толькі прыгожы і пазітыўны прадукт, але і прадэманстраваць адметныя, смачныя словы, якія найцікавей ілюструюць беларускую мову. А паколькі ўкладальнікі календара – людзі творчыя, то не абышлося, безумоўна, без гарачых дыскусій. І тут вельмі дарэчы былі і філалагічныя веды каардынатаркі кампаніі Ніны Шыдлоўскай, і дапамога эксперта – Уладзіміра Лянкевіча».

Ідэя календара — Анатоль Лазар. Ідэя праекта «Не маўчы па-беларуску!» – Дар’я Мандзік.

Укладальнікі: Дар’я Мандзік, Анатоль Лазар, Уладзімір Лянкевіч, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская.

Не маўчым разам па-беларуску ў 2015 годзе!

Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» ужо сёння ў мінскіх кнігарнях:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72),
кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А),
«Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2),
«Веды» (вул. К.Маркса, 36),
«Светач» (пр-т Пераможцаў, 11),
«Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19),
«Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14),
Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27),
«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

Неўзабаве ў рэгёнах:

г. Віцебск («Веды», вул. Леніна, 54; «Светач», вул. Кірава, 10), г. Гродна («Праметэй», вул. Савецкая, 10), г. Берасце («Іскра», вул. Пушкінская, 4), г. Ліда («Кніжны свет», пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна («Спадчына», вул. Прытыцкага, 7), г. Бабруйск («Букініст», вул. Ульянаўская, 49), г. Наваполацк («Дом кнігі», вул. Маладзёжная, 145; «Усход», вул. Кірава, 4), г. Полацк («Светач», вул. Камуністычная, 21), г. Баранавічы («Кнігі», вул. Савецкая, 73).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць