Беларуская мова1212

Мова наша. Што значыць «лацно»

Кажуць, што не засталося пераемнасці паміж моваю Літоўскага Статуту 1588 г. ды сучаснаю літаратурнаю моваю. У яе кніжным слоі — так. Разрыў XVIII стагоддзя даецца ў знакі.

Але вусная мова да ХХ стагоддзя мянялася вельмі паволі.

Пра гэта сведчаць, напрыклад, тыя ж Кітабы — кнігі беларускіх мусульман XVII—XVIII ст., напісаныя арабскім алфавітам і жывою народнаю беларускаю моваю. Спецыфічныя рысы старабеларускага сінтаксісу ці лексікі захавалі і сучасныя беларускія гаворкі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага пачынаецца «эпіграмай» Андрэя Рымшы на «праслаўныя а старавечныя кляйноты яснавяльможнага пана Лява Сапегі».

«Усё можам сваім вокам лацно абачыці,
Даўжыні і шырокасць шнуром пазначыці».

Вы ведаеце, што значыць «лацно»? Не ўсе з нас, бадай, ведаюць. А вось на Віцебшчыне гэта да нашага часу ўжыванае слова. Нездарма яго выкарыстоўваў у сваіх творах Васіль Быкаў.

Рэгіяналізм «лацно» блізкі значэннем да агульнаславянскага слова «лёгка».

«Але лацно Івану, ён і праўда прайшоў». («Сцяна»)

«Лацно было агіціраваць за тое, чаго не знаеш». («Знак бяды»)

«А то лацно яму ставіць на роту старшыну, калі часці ўваходзяць у прарыў, мінаюць нямецкія флангі…» («Мёртвым не баліць»)

Зямляк Быкава, Рыгор Барадулін, таксама не забываецца пра гэтае слова ў сваім «Вушацкім славазборы»:

«Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць» (с. 88)

Такое самае слова было ў старапольскай мове, а ў сучаснай польскай шырока распаўсюджана падобнае да яго «łatwo», якое ў беларускай мове захавалася пераважна ў параўнальнай форме «лацвей».

Польскі этымолаг Брукнэр (Brükner) звязвае значэнне гэтага слова са славенскім latiti se (схапіць), сербскім latiti (хапаць). То бок «лацно» — гэта калі «добра, лёгка ўхапіць».

Калі б мы пачалі шырока выкарыстоўваць рэгіяналізмы, то яны страцілі б свой рэгіянальны каларыт. Але і ўжываць іх варта. Асабліва тым, для каго яны родныя і штодзённыя.

Комментарии12

Сейчас читают

Пастор Грэм на «Чижовка-арене» попросил молиться за Лукашенко и Путина. А сам молился за Трампа38

Пастор Грэм на «Чижовка-арене» попросил молиться за Лукашенко и Путина. А сам молился за Трампа

Все новости →
Все новости

Трамп объявил об уничтожении «наиболее активного террориста в мире»2

Украина атаковала азотный завод в Ставропольском крае 

Белорусы делятся, как регистрируют своих котов. Вот как проходит процедура17

Путин подписал указ о раздаче паспортов жителям Приднестровья8

«Среди нас нет суперменов и терминаторов тоже». Павел Виноградов о том, когда вас пытаются завербовать

Главный редактор «Белсата» снялась в фильме-фаворите Каннского кинофестиваля3

Наиболее вероятным исходом завершения конфликта в Украине назвали «финский сценарий»20

В книжном магазине в Нью-Йорке будет полочка с белорусскими книгами1

С лета начнется реставрация Софийского собора в Полоцке. Может измениться и его вид3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастор Грэм на «Чижовка-арене» попросил молиться за Лукашенко и Путина. А сам молился за Трампа38

Пастор Грэм на «Чижовка-арене» попросил молиться за Лукашенко и Путина. А сам молился за Трампа

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць