Беларуская мова1010

Мова наша. Прыбраць, спарадкаваць, апратаць

Усе мы знаем, як важны для беларусаў парадак, дагледжанасць, задбанасць. Добрыя гаспадары заўсёды трымаюць свае хаты, панадворкі ды справы ў парадку, а недагледжаную, занядбаную хату людзі з пагардаю называюць ваўкаўнёю, што ў ёй ваўкі жарэбяцца.

Быць можа таму ў беларускай мове выкрышталізавалася шмат дзеясловаў, якія абазначаюць працэс навядзення парадку. Кожнае з гэтых слоў мае нейкую сваю матывацыю, сваё адценне, падкрэслівае нейкі аспект.

Нейтральнае ды найбольш пашыранае слова — прыбрацца. Калі Вы хочаце сказаць, што прыбрацца трэба хуценька, то можна сказаць «агледзецца ў хаце».

Дарэчы, выраз «глядзець сябе» значыць дбаць пра сябе, пра сваё здароўе, пра асабістую гігіену, трымаць сваё цела ў парадку.

Да «прыбрацца» ёсць вельмі цікавы архаічны рэгіянальны варыянт «пратаць», «апратаць» — з Панямоння і Віленшчыны:

Дык як да столу, дык Гэнюська, Болюська, а як да работы, дык Стася. І жаць, і малаціць, і ткаць, і кароваў пасці, карміць, даіць. І хату апратаць, і зварыць, і памыць. А Матка Найсвентша! Работы не злічыць, а як што з’есці, дык «абжора, прэш не ў свае духі». (Жыхарка Ашмянаў)

Пра яго даўніну сведчыць тое, што корань гэтага дзеяслова сустракаецца ў розных славянскіх мовах. «Пакумлены» з нашым «апратаць» расейскі прыметнік «опрятный» і польскі назоўнік «sprzęt» (прылады, абсталяванне). Славацкае upratať значыць тое самае «прыбрацца». Слова гэтае, відаць, аднакарэннае з назоўнікам «вопратка» (параўнай з польскім ubranie, роднаснае з «прыбіраць»), у якую можна «увабрацца» (рас. «нарядиться», роднаснае з «рад», «парадак»).

Хоць «апратаць» можа выкарыстоўвацца як сінонім прыбіраць, але некаторыя прыклады паказваюць, што гэта няпоўныя сінонімы, бо значэнне «апратаць» шырэйшае. Тлумачальны слоўнік падае наступны прыклад:

Скідай з сябе ўсё. Апратаю цябе трохі ды пойдзеш. (…) Лобан.

З гэтага прыкладу мы бачым, што апратаць — гэта не проста зрабіць парадак, а надаць чамусьці або камусьці чысты, дагледжаны выгляд.

Такім чынам прыбраць хату — гэта зрабіць у ёй парадак, а апратаць — надаць дагледжаны выгляд. Тое самае, але падкрэслівае розны аспект, з розных бакоў падыходзіць да справы.

Вельмі шырокае значэнне мае дзеяслоў «спарадкаваць». Спарадкаваць, апроч хаты і панадворка, можна і свае справы, свае думкі. Мала таго, гэты дзеяслоў ужываецца і з пэўным эмацыянальным адценнем. Спарадкаваць можна нейкую праблему — збыць нейкі клопат. Спарадкаваць можна і чалавека, які нейкім чынам табе назаляе, шкодзіць. Адна мая знаёмая, жанчына сярэдніх гадоў з вёскі, калі дачулася, што ва Украіне перамог Майдан, сказала: «От, зноў спарадкавалі Пуціна». Адным словам, паказалі, дзе камар козы пасе. У польскай мове ў падобным кантэксце ўжываецца дзеяслоў załatwić (coś, kogoś).

Парадак можна зрабіць або навесці. Навесці можна таксама і лад. Толькі «навесці лад» — сказанае неяк больш урачыста, у кантэксце ўсяго жыцця. Можна таксама і «зрабіць лад». Гэты выраз на Случчыне значыць узяць шлюб, пабрацца.

Дык хай у нас заўсёды будзе лад, згода, парадак і дабрабыт. У мове таксама.

Комментарии10

Сейчас читают

Белорусы делятся, как регистрируют своих котов. Вот как проходит процедура2

Белорусы делятся, как регистрируют своих котов. Вот как проходит процедура

Все новости →
Все новости

Внучка наркома иностранных дел СССР покончила жизнь самоубийством из-за нападения России на Украину1

Лукашенко встретился с протестантским пастором Франклином Грэмом14

Исключительное событие: директор ЦРУ прилетел на Кубу9

Пропаганда показала третьего задержанного якобы за голосование в КР. Это учитель из Гродно, который раньше жил в США5

В Дании нашли мертвого кита. Это может быть Тимми, спасенный две недели назад у берегов Германии

В Минске задержали организатора финансовой пирамиды, который за два года сколотил 750 тысяч долларов3

В ближайшие дни до +27°С

ВСУ уничтожили в Крыму и на Донбассе еще два ЗРК, пробивают коридоры в небе над оккупированными территориями1

Удары ВСУ по НПЗ повредили 23% нефтеперерабатывающих мощностей России6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белорусы делятся, как регистрируют своих котов. Вот как проходит процедура2

Белорусы делятся, как регистрируют своих котов. Вот как проходит процедура

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць