Беларуская мова1717

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за жнівень — 1

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

нЯсвоечасовы (слова з дзвюма асновамі, у другой націск падае на другі склад)

мазутА, а не мазут — у беларускай мове гэтае слова жаночага роду

падаткОвы, а не падаткавы

дырэктарАў

горадА, годА, інтэрнатА, рэестрА, камітэтА, кодэксА, футболА, матчА, ДанбасА, КрымА

байкотУ, канфліктУ, спортУ, суверэнітэтУ, чэмпіянатУ, рэферэндумУ, юбілеЮ, дарожкі з каменЮ, арнаментУ

блОкбастар

Ордэны, а не ардэны

Дэпард'ё

кавЕр-бэнд

Вялікае Княства Літоўскае — усё з вялікіх літар

канеЧне

станікаў, а не ліфчыкаў

бЕрэт, а не барэт

сЫшоў, падЫшоў, разЫшліся, абЫшліся (прыстаўка канчаецца на зычны), але прЫЙшоў (прыстаўка канчаецца на галосны)

па ўплывЕ, па суседствЕ, па назіраннІ, па стосЕ

з ЛябедзькаМ, з МіколаМ, з МаркоткаМ, з КупалаМ

доктарка і дакторка — абодва варыянты магчымыя

прыязДЖала

высЕліць

лепш мінчук, а не мінчанін, пінчук, а не пінчанін, барысавец, а не барысаўчанін, кіевец, а не кіяўлянін, гамяльчук, а не гамяльчанін, берасцеец, а не брастаўчанін

ПДВ, а не ВДВ (паветрана-дэсатныя войскі), а вось ва Украіне — высокамабільна-дэсантныя войскі

маўзЕр

чараваць, а не калдаваць

бюст ПушкінА, але помнік ПушкінУ

таНЧыць

рэчавыя доказы (ад слова рэч), а не рэчыўныя (ад слова рэчыва)

Зычыць = wish, жадаць = desire. Зычыць поспеху, жадаць жанчыну.

Слова «мінак» - калька з расейскага прохожий, не злоўжывайце ім, яно паявілася ў мове ўсяго пару дзесяцігоддзяў назад. Для беларускай мовы была характэрная іншая логіка. Прохожие подскажут = людзі на вуліцы падкажуць, коробку заметили прохожие = скрынку прыкмецілі людзі на дарозе.

5,5 годА

бранЯтэхніка

Алена АмбразіЯду, а не Алена Амбразіаду

рокА, блюзА, джазА

неЙмаверна

анЕстэзія, энЕргія

інтэлІгентны

імаверны = магчымы, верагодны = праўдзівы

не дрэйф! (у загадным ладзе без мяккага знаку)

пЕльмені (е тут не пераходзіць у я ў першым складзе перад націскам, бо гэта слова неславянскага паходжання)

Комментарии17

Сейчас читают

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»7

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»

Все новости →
Все новости

Под Минском появится новая дорога. Ее стоимость оценивается в миллион долларов2

Ветерану из Гродно 97 лет — в 1945-м охранял мост под Нижним Новгородом, а после войны боролся с «бандеровцами»19

Брюссель планирует сократить дипперсонал в Беларуси11

Очередной белорусский тренер возглавил кипрский «Арис»

Сколько шенгенских виз получили беларусы в 2024 году и какие страны их чаще выдают?9

Одиннадцать лет Лукашенко развивает города-спутники. Пока получается не очень

В ЕС согласовали отмену штампов на границе Шенгена1

Люди в шоке от того, сколько стоит восемь дней плыть по рекам Полесья на теплоходе «Белая Русь»13

Белорус нашел на приобретенном участке странные вещи на случай апокалипсиса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»7

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць