Беларуская мова99

Мова наша. Лесам і па лесе

Творны склон мае цэлы шэраг цікавых функцый, пра якія напамінаюць мовазнаўцы. Язэп Лёсік прысвячае цэлы пункт гэтаму склону ў сваім артыкуле «Некаторыя ўвагі…»:

Вельмі часта, пры азначэньні месца з пэўным кірункам дзеяньня, у нас ставяць дапаўненьне з прыназоўнікам «па», як у расейскай мове, ды кажуць: «Ехалі ў Кіеў па Дняпру». Гэта чыста расейскі зварот; у беларускай мове ў такіх разох ставіцца прыладны склон без прыназоўніка, і гэтым выражаецца кірунак дзеяньня, напр.:

Едуць яны цёмнымі барамі, камяністымі дарогамі, чыстымі палямі. Ехалі мы ў Кіеў Дняпром. Сеў ён на таго каня ды паехаў тэю самаю дарогаю. Сем міль лесам ісьці, а восьмую морам плысьці. Ой пайду я дарогаю, пушчу голас дуброваю. Павязьлі яе цёмнымі лясамі, шчырымі барамі вялікімі лугамі. Плыві ты вадою, а я за табою.

Гэты склон можа абазначаць кірунак, дарогу, прыладу, спосаб дзеяння, час…

Пабег нацянькі, не шашою, а гэтаю дарогаю. (В. Адамчык)

Ці ж не добра было б маленькім трактарам і касілкай зрэзаць траву? (К. Акула)

Нашы мужы памерлі адным годам: яны разам былі ў Чарнобылі. (С.Алексіевіч)

Мы ехалі Беларуссю… (Л. Геніюш)

Прыклад з Ларысы Геніюш наводзіць на цікавыя высновы, што творны склон абазначае рух у нейкім кірунку, дарогу. І Беларусь у яе выступае тут як дарога. У выпадку, калі падарожнік не выязджае з Беларусі, а проста вандруе яе дарогамі — натуральным будзе выкарыстанне прыназоўніка «па»:вандраваць па Беларусі. Можна параўнаць: хадзіць па лесе і ісці лесам:

Хаджу па лесе, думаю. (С.Алексіевіч)

Пракацілася па лесе рэха. (М.Багдановіч)

Ён доўга ішоў лесам, пакуль выбіўся на той узровак… (В.Быкаў)

Праз дзён дзесяць ён ішоў лесам без сцежкі… (К.Чорны)

Але, зноў жа, там дзе падобныя функцыі ёсць у расійскай мове — там яно захоўваецца і ў беларускай, а ўнікальныя беларускія канструкцыі, на жаль, абміраюць.

Комментарии9

Сейчас читают

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге28

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Все новости →
Все новости

В Дании нашли мертвого кита. Это может быть Тимми, спасенный две недели назад у берегов Германии

В Минске задержали организатора финансовой пирамиды, который за два года сколотил 750 тысяч долларов3

В ближайшие дни до +27°С

ВСУ уничтожили в Крыму и на Донбассе еще два ЗРК, пробивают коридоры в небе над оккупированными территориями1

Удары ВСУ по НПЗ повредили 23% нефтеперерабатывающих мощностей России6

Минчанки заплатили по 100 рублей, чтобы с роскошью посмотреть «Дьявол носит Prada 2». Но всю роскошь получили только блогеры12

«Что-то пошло не так». Как белоруска весь год покупала доллары и сколько потеряла4

Рублевые вклады: какие ставки предлагают банки и что происходит с деньгами с учетом курсов4

Трамп сообщил о фантастических сделках с Китаем после встречи с Си7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге28

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць