Мова99

Мова наша. Лесам і па лесе

Творны склон мае цэлы шэраг цікавых функцый, пра якія напамінаюць мовазнаўцы. Язэп Лёсік прысвячае цэлы пункт гэтаму склону ў сваім артыкуле «Некаторыя ўвагі…»:

Вельмі часта, пры азначэньні месца з пэўным кірункам дзеяньня, у нас ставяць дапаўненьне з прыназоўнікам «па», як у расейскай мове, ды кажуць: «Ехалі ў Кіеў па Дняпру». Гэта чыста расейскі зварот; у беларускай мове ў такіх разох ставіцца прыладны склон без прыназоўніка, і гэтым выражаецца кірунак дзеяньня, напр.:

Едуць яны цёмнымі барамі, камяністымі дарогамі, чыстымі палямі. Ехалі мы ў Кіеў Дняпром. Сеў ён на таго каня ды паехаў тэю самаю дарогаю. Сем міль лесам ісьці, а восьмую морам плысьці. Ой пайду я дарогаю, пушчу голас дуброваю. Павязьлі яе цёмнымі лясамі, шчырымі барамі вялікімі лугамі. Плыві ты вадою, а я за табою.

Гэты склон можа абазначаць кірунак, дарогу, прыладу, спосаб дзеяння, час…

Пабег нацянькі, не шашою, а гэтаю дарогаю. (В. Адамчык)

Ці ж не добра было б маленькім трактарам і касілкай зрэзаць траву? (К. Акула)

Нашы мужы памерлі адным годам: яны разам былі ў Чарнобылі. (С.Алексіевіч)

Мы ехалі Беларуссю… (Л. Геніюш)

Прыклад з Ларысы Геніюш наводзіць на цікавыя высновы, што творны склон абазначае рух у нейкім кірунку, дарогу. І Беларусь у яе выступае тут як дарога. У выпадку, калі падарожнік не выязджае з Беларусі, а проста вандруе яе дарогамі — натуральным будзе выкарыстанне прыназоўніка «па»: вандраваць па Беларусі. Можна параўнаць: хадзіць па лесе і ісці лесам:

Хаджу па лесе, думаю. (С.Алексіевіч)

Пракацілася па лесе рэха. (М.Багдановіч)

Ён доўга ішоў лесам, пакуль выбіўся на той узровак… (В.Быкаў)

Праз дзён дзесяць ён ішоў лесам без сцежкі… (К.Чорны)

Але, зноў жа, там дзе падобныя функцыі ёсць у расійскай мове — там яно захоўваецца і ў беларускай, а ўнікальныя беларускія канструкцыі, на жаль, абміраюць.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць