Музыка5555

З'явіўся саўндтрэк да фільма «Жыве Беларусь»: Вольскі геніяльны, як заўжды

У Сеціве з'явіўся саўндтрэк да фільма «Жыве Беларусь». Песню «Краіны няма» напісаў Лявон Вольскі. Фільм «Жыве Беларусь» стане першай паўнаметражнай стужкай аб нашай краіне, якую пабачыць сусветны глядач. Стужка ў мастацкай форме апавядае пра нацыянальна-вызвольны рух у Беларусі.

Для генерала краіна — вайна.
Для нефармала краіна — чума.
Для радыкала краіна — турма.
Але для большасці краіны няма.

Для панславіста краіна — адна.
Для сатаніста краіна — труна.
Для гітарыста краіна — струна.
Але для большасці краіны няма.

Вярні жыццё сваёй краіне,
Яна ў сне халодным гіне!
Вярні жыццё сваёй зямлі,
Яе сівыя снягі замялі.

Для нелегала краіна — зіма.
Для адмірала краіна — карма.
Для выкідалы краіна — карчма.
Але для большасці краіны няма.

Вярні жыццё сваёй краіне,
Яна ў сне халодным гіне!
Вярні жыццё сваёй зямлі,
Яе сівыя снягі замялі.

Вярні жыццё сваёй краіне,
Яна ў сне халодным гіне!
Вярні жыццё сваёй зямлі,
Масты спалі і зямлю асвятлі.

Стужка заснаваная на рэальных падзеях, пераасэнсаваных сцэнарыстамі, каб гісторыя беларускага юнака-музыкі стала зразумелая на ўсіх кантынентах.

Над фільмам працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+. Сусветны дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь» займаецца італьянская кампанія Intramovies. Viva Belarus — так будзе гучаць назва фільма ў сусветным пракаце. 19 красавіка фільм выйдзе ў Польшчы. Улетку запланаваны выхад кіно на тэлебачанні.

Рэжысёр фільма — Кшыштаф Лукашэвіч, адзін са сцэнарыстаў — беларускі актывіст і журналіст Франак Вячорка. Акурат ягоная гісторыя службы ў войску легла ў аснову сюжэта. Галоўны герой фільма — рок-музыка Мірон, гурт якога трапляе ў «чорны спіс», а сам ён — у войска. Яго допісы ў інтэрнэт-блогу, дзе ён раскрывае цёмныя бакі жыцця ў казарме, выклікаюць «вэб-рэвалюцыю». Ролю рок-музыкі Мірона Захаркі выканаў рэпер Зміцер (Вінцэнт) Папко. Народжаны ў Івацэвіцкім раёне, ён вучыўся ў БДУ на журфаку, а пасля выбраў мастацкую кар'еру.

У фільме зняліся таксама акцёры Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандр Памідораў, польская зорка Караліна Грушка выконвае галоўную жаночую ролю.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць