Памёр Сяргей Адамовіч — беларускі бас-гітарыст, вядомы па ўдзеле ў шматлікіх музычных праектах. Пра яго смерць паведамілі ў тэматычнай суполцы ў Threads.

Сяргей Адамовіч нарадзіўся ў Ваўкавыску, скончыў у гэтым горадзе сярэднюю школу №6. Пасля паступіў у Гродзенскі каледж мастацтваў на спецыяльнасць «бас-гітарыст».
Адамовіч меў вялізны досвед працы з вядомымі калектывамі: біг-бэнд Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, Inter-Show Orkestr Barys Antonenka, OpTeamist Project, CherMen (sympho rock), Benny D’Art (acoustic quartet) і многія іншыя музычныя праекты. Сярод іншага граў у гуртах Stoptime band, «Амплітуда смеласці». Апошнім часам быў удзельнікам кавер-бэнда Chili Cover Band.
Выступаў у эфірах радыё і тэлебачання, быў удзельнікам тэлевізійных праектаў «Эстрадны кактэйль» (тэлеканал АНТ), «Зорны рынг» на СТБ і інш.
У якасці студыйнага сесійнага музыканта выступаў на розных канцэртных пляцоўках з вядомымі беларускімі (і не толькі) артыстамі: Надзеяй Мікуліч, Гюнеш, групай NAVI, у складзе фьюжн пректа Stop time выступаў на розных міжнародных джаз-фэстах: Klaipeda jazz, Siauliai jazz, Augustow jazz, Grodno jazz і іншых.
Каментары