Меркаванні1212

Прэзідэнты для міру і прэзідэнты для вайны: Абама, Турчынаў і Яцанюк не служылі ў арміі

Глядзіш украінскія тэлеканалы: там бясконцая балталогія. Шматгадзінныя шоу Шустэра, трансляцыі з Рады. Міністры, генералы, кандыдаты спаборнічаюць у красамоўстве. Тым часам у Крыме трэці дзень запар рэалізуецца сцэнар уварвання, аналагічны таму, які быў у 1968 годзе ў Чэхаславаччыне, у 1979 у Афганістане.

Захоплены аэрапорт, а «ўрад» — як калісьці Гусак і Кармаль — звярнуўся да Расіі па дапамогу.

Бываюць, як брытанцы кажуць, war time diplomats і peace time diplomats. Так і прэзідэнты бываюць для мірнага і для ваеннага часу. Адны — каб кіраваць будаўніцтвам, другія — каб кіраваць абаронай.

І Абаму добра ў ролі прэзідэнта па змаганні з крызісам, і Турчынаў з Яцанюком добра пачуваюцца ў ролі спікераў. А тут гаворка пра выклік, якога не бывала ў іх папярэдняй біяграфіі.

Рэйган ці Маккейн лепш разумелі б Пуціна ў гэтай сітуацыі. А вось Абаму, Турчынава і Яцанюка аб'ядноўвае адзін момант у біяграфіі: ніводзін з іх не служыў у арміі. Як і большасць еўрапейскіх прымальнікаў рашэнняў.

Гэты факт, думаю, будзе вызначальным у разгортванні падзей вакол Крыма. Рэакцыя Украіны і ЗША на рэалізацыю Расіяй сілавога сцэнара ёсць і будзе стрыманай, запозненай і абарончай. Свет гатовы мець справу з fait accompli, здзейсненым фактам.

Свет будзе спрабаваць уздзейнічаць на сітуацыю фінансамі ў момант, калі Расія мае ў сваім распараджэнні болей свабодных грошай, чым Захад.

Захад і Украіна не хочуць ваяваць. А Расія і хоча, і гатовая. У такой сітуацыі пытанне толькі ў тым, дзе Пуцін вырашыць спыніцца: на Перакопе, на мяжы расейскамоўных і ўкраінскамоўных рэгіёнаў ці ў Кіеве.

Канечне, Пуцін раней быў палітыкам-рэалістам, таму хочацца спадзявацца на лепшае.

Бо калі распачынаецца вайна, на змену «прэзідэнтам для міру» непазбежна прыходзяць «прэзідэнты для вайны» — так, як на змену Чэмберлену прыйшоў Чэрчыль. І таму вынік войнаў залежыць у большай ступені ад наяўнасці ў бакоў рэсурсаў і арганізацыі, а не ад персаналій.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»27

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады3

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»27

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць