Гігін рыхтуе публіку да пагаршэння адносін з Захадам пасля выбараў

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў адносіны Беларусі і Захаду пагоршаюць ці палепшаюць?» — такое пытанне было «зададзенае гледачам» тэлеканала АНТ увечары 21 верасня на ток-шоу «Справа прынцыпу». Вынік аказаўся такі: прагноз «пагоршаюць» далі 79% тэлегледачоў, прагноз «палепшаюць» — 21%.
Можна быць упэўненым, што вынікі «галасавання гледачоў» на шоу Вадзіма Гігіна — насамрэч ніякія не вынікі галасавання, а частка сцэнару. Так як і ўся праграма — інструмент апрацоўкі грамадскай думкі.
Таму лічбы, прадэманстраваныя ў праграме «Справа прынцыпу», прымушаюць задумацца ўсіх, хто спадзяваўся на доўгатэрміновую нармалізацыю адносін Беларусі з Захадам.
-
Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа
-
Турарбекава: Галоўнае пытанне цяпер у тым, на якую частку суверэнітэту пагодзіцца Лукашэнка
-
На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары