Цела зніклай лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай знойдзенае ў лесе ў Смалявіцкім раёне, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Пошукі жанчыны ішлі з 28 кастрычніка, але доўгі час не давалі выніку. З 8 лістапада для гэтых мэтаў МУС штодня выдзяляла 300 салдат Унутраных войскаў, якія прачэсвалі лес. Цела спартсменкі, загорнутае ў цэлафан і старанна прыкрытае мохам, знайшлі каля вёскі Старына Смалявіцкага раёна. Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску з удзелам экспертаў-крыміналістаў і судмедэкспертаў.
31-гадовая Юлія Балыкіна знікла 28 кастрычніка. Праз некалькі дзён па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы знаёмы пацярпелай. На яго завялі крымінальную справу за забойства. У міліцыі мяркуюць, што ён наўмысна не паведамляў дакладнае месцазнаходжанне трупа.
Чытайце таксама: Плітачнік і чэмпіёнка. Сябар хлопца, падазраванага ў забойстве трэнера: «Канфлікт пачаўся з-за рамонту»
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек

Каментары