Здароўе22

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі метад, пры якім пасля адной ін'екцыі клеткі арганізма самі працяглы час выпрацоўваюць рэчывы, падобныя да папулярных прэпаратаў ад атлусцення і дыябету. Пакуль такі падыход паказаў эфектыўнасць толькі ў даследаваннях на мышах.

Фота: AP Photo/Alastair Grant

Сёння лекі, якія імітуюць дзеянне гармонаў GLP-1 і GIP, у тым ліку прэпараты на аснове семаглутыду (Ozempic, Wegovy) і тырзепатыду (Mounjaro), эфектыўна выкарыстоўваюцца для лячэння дыябету другога тыпу і атлусцення. Але гэтыя рэчывы хутка распадаюцца ў арганізме, таму пацыентам даводзіцца рабіць ін'екцыі штотыдзень або штодня прымаць таблеткі. Пасля спынення тэрапіі вага і паказчыкі глюкозы часта зноў пагаршаюцца.

Даследчыкі з амерыканскага Інстытута Вістар паведамілі пра распрацаваны імі метад, які ператварае чалавечы арганізм у «фабрыку» для ўстойлівай выпрацоўкі антыцелаў.

Замест таго каб уводзіць ужо гатовы прэпарат, арганізму ўводзяць невялікую кальцавую малекулу ДНК (плазміду), якая змяшчае генетычныя інструкцыі для выпрацоўкі патрэбнага бялку. Пасля ін'екцыі выкарыстоўваецца кароткі электрычны імпульс, які дапамагае гэтай ДНК трапіць у клеткі.

Такую тэхналогію даследчыкі ўжо раней выпрабоўвалі для працяглай выпрацоўкі антыцелаў супраць COVID-19. У клінічным даследаванні першай фазы арганізм удзельнікаў працягваў выпрацоўваць два тыпы антыцелаў больш за 72 тыдні.

Цяпер гэтую ж тэхналогію адаптавалі для лячэння парушэнняў абмену рэчываў. Навукоўцы стварылі генетычныя інструкцыі для доўгадзейных формаў гармонаў GLP-1 і GIP, дапоўніўшы іх фрагментам антыцела, які запавольвае разбурэнне бялкоў у арганізме.

У эксперыментах на мышах ін'екцыі новай ДНК-канструкцыі хапала да 70 дзён. Для параўнання, Ozempic, Wegovy і іншыя прэпараты на аснове семаглутыду пацыентам трэба ўводзіць раз на тыдзень. Менавіта таму даследчыкі лічаць, што іх падыход можа істотна паменшыць патрэбу ў паўторных ін'екцыях.

На гэтым даследчыкі не спыніліся. Яны таксама выкарысталі структурнае мадэляванне і штучны інтэлект, каб стварыць яшчэ адну распрацоўку — новую сінтэтычную малекулу pSynCretin. Для гэтага яны аб'ядналі ў адным бялку структурныя асаблівасці гармонаў GLP-1 і GIP, а таксама існуючых прэпаратаў, якія дзейнічаюць на іх рэцэптары. Атрыманая малекула адначасова ўздзейнічае на рэцэптары GLP-1 і GIP. Такі ж механізм дзеяння мае і Mounjaro. У даследаваннях на мышах аднаразовае ўвядзенне pSynCretin таксама забяспечыла працяглае зніжэнне масы цела.

Пакуль усе вынікі атрыманыя толькі ў даклінічных даследаваннях. Каб высветліць, ці будзе такая методыка бяспечнай і эфектыўнай для людзей, неабходныя клінічныя выпрабаванні.

Цяпер даследчыкі вывучаюць, ці можа працяглае дзеянне прэпаратаў на аснове GLP-1 і GIP уплываць не толькі на абмен рэчываў, але і на імунную сістэму, у тым ліку на вынікі лячэння раку. Паводле клінічных даных, у людзей, якія прымаюць такія лекі, назіраецца паляпшэнне пры некаторых хранічных запаленчых захворваннях, у тым ліку пры артрыце і псарыязе. Аўтары таксама мяркуюць, што іх спосаб дастаўкі генетычных інструкцый можа знайсці прымяненне і для працяглай выпрацоўкі іншых лячэбных бялкоў пры розных хранічных захворваннях.

Каментары2

  • Dradd
    02.08.2026
    Тыя , з матрыцы , купяць
  • таблетка
    02.08.2026
    Вместо того, чтобы не жрать, как свиньи фастфуд (и не только) и больше двигаться, нужно вводить какие то инъекции ? Премию Дарвина этим людям.

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»2

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі160

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць