Грамадства88

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць

У маляўнічым мястэчку ў Гродзенскай вобласці прадаецца сядзіба мінулага стагоддзя. Пры гэтым, у адрозненне ад большасці падобных пабудоў, дом не мае патрэбы ў глабальным рамонце. Апошнія гады тут размяшчаўся гатэль і адпачывалі турысты. Цяпер для комплексу шукаюць новых гаспадароў. Таргі за дом з вялікім участкам пройдуць на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», піша Realt.by.

База адпачынку размясцілася на ўскраіне горада Масты, на вуліцы Янкі Купалы, 62. Непадалёк знаходзіцца чыгуначная станцыя. Адлегласць да Мінска — каля 240 кіламетраў, адлегласць да Гродна — 60 кіламетраў.

Каменны дом з мансардай, класічным фасадам і калонамі пабудавалі ў 1920‑я гады ў папулярным тады закапанскім стылі. Навокал маёнтка заклалі сад і пасадзілі невялікі акуратны парк, фрагменты якога часткова пазнаюцца і сёння.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у будынку адкрылася сярэдняя школа, а ўжо ў нашы дні тут размясцілася аграсядзіба «Явар» з банкетнай залай. Яна працавала пад кіраўніцтвам мясцовага ЖКГ.

Агульная плошча цаглянага будынка налічвае каля 270 квадратных метраў. Акрамя аграсядзібы, у склад лота ўваходзяць дзве майстэрні, альтанка, калодзеж і ўласны тэнісны корт. У комплексе ўжо ёсць усе камунікацыі — электразабеспячэнне, водаправодная сетка і аўтаномная каналізацыя.

Сядзіба займае зямельны надзел плошчай каля 1,7 га. Новы ўласнік атрымае гэту зямлю ў арэнду на 50 гадоў. Комплекс знаходзіцца трохі ўбаку ад горада, у спакойным месцы. У саміх Мастах працякае рака Нёман, а летась тут пасля рэканструкцыі адкрылі самы доўгі ў краіне падвесны пешаходны мост са шклянымі ўстаўкамі.

Пачатковы кошт сядзібы складае 345 тысяч рублёў (120 тысяч даляраў па курсе Нацыянальнага банка). Таргі пройдуць у электронным выглядзе на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць». Яны прызначаныя на 25 жніўня.

Каментары8

  • Я не Буратино
    02.08.2026
    Кто с умом, не купит. Почему? А в Беларуси нет защищаемой независимой судебной системой частной собственности. Потому нет и капитализма. Живём в вотчинном государстве Лукашенко. Это развод для буратин.
  • Национал-капиталист Беларуси
    02.08.2026
    Как хорошо на душе, когда видишь, что результаты моей совместной работы с Владимиром Карягиным приносят результат. А именно продажа за скромные суммы государственной собственности в руки бизнесменов, которые лучше знают как распоряжаться имуществом. Нам, бизнесменам, лучше знать, как приумножить капитал. Например, на этом конкретном примере можно переоборудовать здание под дом отдыха для богатых клиентов.
  • Национал-капиталист Беларуси
    02.08.2026
    Я не Буратино , что значит нет капитализма? Для мелких сошек нет, а для крупных землевладельцев и собственников он есть. Вот скоро введем цифровой рубль и сразу почувствуете капитализм.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць