Заўтра — аранжавы ўзровень небяспекі, на поўдні чакаецца спякота да +33°С
У панядзелак, 3 жніўня, у Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне з-за моцнай спякоты.

Фота: lookby.media
Паводле прагнозу сіноптыкаў і паведамлення МНС, днём па поўдні краіны паветра прагрэецца да +30…+33°С.
У цэлым па краіне будзе без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і парывістым ветрам магчымыя толькі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці, аднак яны не істотна паўплываюць на спёку.
Цяпер чытаюць
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары