Свет

У Маямі-Біч разбурылі асабняк наркабарона Пабла Эскабара

Спецыялісты ў Маямі-Біч пачалі знос асабняка, які калісьці належаў знакамітаму калумбійскаму наркабарону Пабла Эскабара, паведамляе NBC News.

twitter.com/NBCNews

«Я вельмі рады бачыць, як дом д'ябла знікае на вачах. Гэта быў найвялікшы злачынец у сусветнай гісторыі. Я хацеў бы быць звязаны з чымсьці больш натхняльным, хоць гэта і частка горада», — адзначыў цяперашні ўладальнік нерухомасці, Крысціян дэ Бердуа.

Яны з жонкай купілі дом у мінулым годзе за $ 9,65 млн у прыватнай асобы і не ведалі аб адным з папярэдніх уладальнікаў. Па словах Бердуа, калі жонка даведалася пра цёмнае мінулае будынка, ім давялося запрасіць святара.

Перад тым, як знесці будынак, муж і жонка нанялі прафесійных шукальнікаў скарбаў і здымачную групу для стварэння дакументальнага фільма. Удалося знайсці толькі сейф пад мармуровай лесвіцай, які хтосьці раней ужо абакраў. Таксама да гэтага часу не высветлена, ці наведваў усё ж наркабарон гэты дом асабіста.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў папярэджвалі сям'ю, што звязаныя з Эскабар людзі маглі зноў наведаць асабняк у пошуках схованак часоў росквіту імперыі Эскабара. У 1980-х і 1990-х яго картэль кантраляваў большую частку паставак какаіну на тэрыторыю ЗША. У 1993 годзе сам наркабарон быў забіты ў ходзе затрымання спецслужбамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць