Афіша22

У Мінску на сцэне паба пакажуць незвычайны спектакль па матывах «Вішнёвага саду» Чэхава

2 мая сцэна сталічнага TNT Rock Club на адзін вечар ператворыцца ў тэатральную сцэну. З нагоды прэзентацыі новага гатунку вішнёвага піва ад брэнда «Аліварыя» Karol Jan Ruby менчукам пакажуць альтэрнатыўную версію «Вішнёвага саду» Чэхава. Art Beer Performance: Karol Jan feat. Anton Pavlovich — творчы эксперымент, у якім смела злучылі класічны балет і інтэрактыўны монаспектакль.

На арт-перфомансе не будзе ні звыклай тэатральнай сцэны, ні сядзенняў. Толькі мінімалістычныя дэкарацыі і нязмушаная атмасфера піўнога паба. У альтэрнатыўным тэатры няма неабходнасці чакаць антракту, каб папесціць сябе чымсьці смачненькім. «Стравай дня» ў меню TNT стане галоўны новы Karol Jan Ruby. Аматары незвычайнага піва дакладна ацэняць фруктовую навінку. Дзякуючы даданню натуральнага соку вішні Karol Jan Ruby атрымаў насычаны гранатавы колер і смак саспелай вішні, а экстракт соладу Ruby дадае напою прыемную гарчынку.

— Мы невыпадкова выбралі менавіта такі фармат для прэзентацыі новага гатунку Karol Jan Ruby. Піваварэнне — гэта таксама мастацтва, у якім ёсць свае законы і правілы, але ў той жа час павінна быць месца для смелых ідэй, — кажа галоўны півавар «Аліварыі» Наталля Арлова.

— Працягваючы традыцыі графа Чапскага, мы натхняемся еўрапейскай культурай і ствараем новыя трэнды ў нашай краіне. У свой час дзякуючы Каралю Яну Чапскаму ў Мінску пабудавалі першы тэатр, а мы, у сваю чаргу, пакажам беларусам новы тэатральны жанр.

Незвычайны перформанс — вынік творчага тандэму Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і акцёра Андрэя Саўчанкі. У сваёй арыгінальнай пастаноўцы «Сад» Саўчанка выступае і рэжысёрам, і адзіным акцёрам, які выконвае ўсе ролі п'есы. У новым жа перформансе разам з ім на сцэну выйдуць артысты балета, якія прэзентуюць танцавальную версію «Вішнёвага саду», сезонная прэм'ера якога адбудзецца на вялікай сцэне Музычнага тэатра напярэдадні Art Beer Performance.

Уваход на мерапрыемства вольны, але абмежаваны магчымасцямі пляцоўкі і толькі 18+.

Куды ісці: у TNT Rock Club

Адрас: Рэвалюцыйная, 9

Калі: 2 мая

У колькі: 18:30

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр1

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ5

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ1

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць