Грамадства2121

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе

Кацярына Жогаль шмат гадоў выкладала ў школе. Але нядаўна яе асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Кацярына Жогаль. Фота: Укантакце

Кацярыне Жогаль 32 гады. Яна паходзіць з вёскі Глыбачка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 2015 годзе дзяўчына скончыла гістарычны факультэт БДУ, а ў 2016‑м атрымала ступень магістра гістарычных навук. 

Больш за 12 гадоў Кацярына займалася падрыхтоўкай школьнікаў да ЦТ і ЦЭ па гісторыі і грамадазнаўстве. Яна таксама працавала настаўніцай у сталічнай школе №124, выкладала ў адукацыйным цэнтры Equal і вяла вячэрнія курсы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў (былы «іняз»).

Выкладчыца мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, а вучні пакідалі пра яе выключна станоўчыя водгукі як пра любімага настаўніка.

Нядаўна жанчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 1 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці).

Жогаль прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • бабруйчанін
    19.07.2026
    Паправачка
    Пытанне.чка...лагічнае
    Чаму Вы і падобныя нешта 6 год патрабуеце у Ціханоўскай ??

    Асобы якія паўсталі нічога ні патрабуюць.
    Калі ёсць магчымасць дапамагаюць...хто чым хто добрым словам...
  • By
    19.07.2026
    Вырадкі ! Ніяк не навююцца з жанчынамі.
  • русская пустошь
    19.07.2026
    Лукашисты воюют против образованных и знающих НАСТОЯЩУЮ ИСТОРИЮ БЕЛАРУСИ!
    Луашистам нужна "история беларуси", написанная, для них, в Кремле, всё в лучших традициях манкуртства.
    Лукашисты стараются стать русскими иванами без роду и племени и сгноить своих дптей и внуков в окопах русского мира России.
    Они хотят жить на русской пустоши, они думают, что русские им построят дома, инфраструктуру, медицину, социалку, дадут высокие доходы....
    Нет, их дети и внуки будут умирать в окопах русского мира и жить на русской пустоши, заросшей лебедой, крапивой и борщевиком, забыв свою историю, свой род своё племя.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць