Свет44

Як ЦРУ вырашала, ці можна дазволіць Эміратам атрымаць амерыканскія супертэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту

Гісторыя рэзідэнта ЦРУ Джоні Гэнана і яго дзейнасці ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах раскрывае складаныя механізмы сучаснай геапалітыкі, дзе шпіянаж шчыльна пераплятаецца з высокімі тэхналогіямі і камерцыйным лабіяваннем. З падрабязнасцямі гэтай справы знаёміць The Wall Street Journal.

Сталіца ААЭ Абу-Дабі. Фота: Wikimedia Commons

Пасля поспеху ChatGPT Аб'яднаныя Арабскія Эміраты вырашылі ўключыцца ў сусветную гонку за лідарства ў сферы штучнага інтэлекту. Рэалізаваць гэтыя планы павінна была кампанія G42, якой для развіцця былі неабходныя найноўшыя амерыканскія чыпы Nvidia. Аднак у Вашынгтоне асцерагаліся, што праз сувязі кампаніі з Кітаем перадавыя тэхналогіі могуць апынуцца ў распараджэнні Пекіна.

Як адзначае WSJ, адна з галоўных прычын такіх падазрэнняў была звязана з генеральным дырэктарам G42 Пэнам Сяа.

Ён нарадзіўся ў Кітаі, у 1990‑х атрымаў адукацыю на Гаваях, пасля чаго стаў тэхнічным дырэктарам амерыканскай кампаніі MicroStrategy. У 2015 годзе Сяа пераехаў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і ўзначаліў падраздзяленне штучнага інтэлекту ў кампаніі DarkMatter.

Афіцыйна DarkMatter пазіцыянавала сябе як будучы тэхналагічны лідар Блізкага Усходу. Насамрэч, кампанія дапамагала ўладам Эміратаў сачыць за геапалітычнымі супернікамі, актывістамі і журналістамі, выкарыстоўваючы для гэтага былых супрацоўнікаў Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША. Сістэма назірання нават закранула амерыканскіх грамадзян, што стала прычынай расследавання ФБР.

Акрамя таго, Сяа актыўна супрацоўнічаў з Huawei. У 2019 годзе, пасля прызнанняў супрацоўнікаў ва ўзломе сервераў Apple, DarkMatter закрылася, а Сяа стварыў на яе базе G42. Пры падтрымцы дарадцы па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйха Тахнуна бін Заіда аль-Нахаяна кампанія хутка вырасла да 22 тысяч супрацоўнікаў і паставіла перад сабой мэту стаць найбуйнейшым у свеце распрацоўшчыкам штучнага інтэлекту.

Падчас пандэміі COVID-19 G42 таксама заключыла пагадненне з кітайскай геномнай кампаніяй BGI аб стварэнні аднаго з найбуйнейшых у свеце цэнтраў тэсціравання, а кітайскі чыноўнік тады назваў супрацоўніцтва паміж Пекінам і Абу-Дабі пачаткам «гістарычнай і асаблівай эпохі».

Менавіта таму, як адзначае WSJ, у Вашынгтоне нават загаварылі пра ўключэнне G42 у чорны спіс Міністэрства гандлю ЗША, што пазбавіла б кампанію доступу да амерыканскіх тэхналогій. Аднак замест санкцый амерыканскія ўлады вырашылі спачатку паспрабаваць пераканаць Эміраты адмовіцца ад тэхналагічнага супрацоўніцтва з Кітаем.

Як піша WSJ, вясной 2023 года намеснік міністра гандлю ЗША па пытаннях бяспекі Алан Эстэвес наведаў Абу-Дабі. Падчас сустрэчы з шэйхам Тахнунам ён заявіў, што Эміратам давядзецца выбраць паміж амерыканскімі і кітайскімі тэхналогіямі. Сумяшчаць супрацоўніцтва з абедзвюма краінамі Вашынгтон больш не быў гатовы.

У чэрвені Тахнун прыехаў у ЗША. Амерыканскі бок перадаў яму пералік патрабаванняў, сярод якіх быў незалежны аўдыт G42, каб пацвердзіць разрыў кампаніі з кітайскімі партнёрамі. Паводле WSJ, шэйх пагадзіўся выканаць гэтыя ўмовы.

Падчас сустрэчы з міністрам гандлю ЗША ён таксама патлумачыў, што Эміраты разглядаюць штучны інтэлект як аснову эканомікі пасля заканчэння нафтавай эпохі.

Пасля яшчэ адной паездкі ў Абу-Дабі Эстэвес прыйшоў да высновы, што G42 выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы. Аднак, як адзначае WSJ, не ўсе ў амерыканскай адміністрацыі падзялялі гэты аптымізм. Каб самастойна ацаніць сітуацыю, Белы дом звярнуўся па дапамогу да ЦРУ.

Сакрэтная місія Джона Гэнана

Дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс даручыў адказную місію вопытнаму разведчыку Джону Гэнану, які да таго часу ўжо займаў у штаб-кватэры ведамства пасаду, эквівалентную званню двухзоркавага генерала. 

Як адзначае WSJ, у ЦРУ Гэнана лічылі прыроджаным эмпатам і выдатным камунікатарам, здольным адначасова весці жорсткія разведвальныя аперацыі і будаваць даверлівыя адносіны.

Гэнан прыбыў у сталіцу ААЭ Абу-Дабі звычайным камерцыйным рэйсам. Ён заняў фіктыўную пасаду ў амбасадзе ЗША, якая служыла прыкрыццём для яго сапраўднай ролі — кіраўніка рэзідэнтуры ЦРУ.

Як піша WSJ, Бёрнс асабіста прадставіў яго шэйху Тахнуну як аднаго з амерыканцаў, якія ўдзельнічалі ў перамовах паміж Ізраілем і ХАМАС аб вызваленні закладнікаў пасля нападу 7 кастрычніка. Сам Гэнан хутка знайшоў супольную мову з шэйхам, у тым ліку дзякуючы супольнай цікавасці да бразільскага джыу-джытсу і навінак нон-фікшн літаратуры.

Паводле WSJ, Гэнан адначасова збіраў інфармацыю пра G42 і дапамагаў эмірацкаму боку ліквідаваць праблемы, якія выклікалі занепакоенасць Вашынгтона.

Гэнан сустрэўся з кіраўніком G42 Пэнам Сяа і перадаў яму пазіцыю Вашынгтона: ЗША сур'ёзна занепакоеныя дзейнасцю кампаніі, але гатовыя да дыялогу. Як адзначае WSJ, падчас шматлікіх сустрэч яны абмяркоўвалі не толькі будучыню G42, але і грэцкую філасофію ды дарагі алкаголь. Сяа запэўніваў, што амерыканцы змогуць атрымаць доступ да дата-цэнтраў і супрацоўнікаў G42, каб пераканацца ў разрыве кампаніі з кітайскімі партнёрамі.

Як адзначае WSJ, цягам больш як шасці месяцаў Гэнан перадаваў шэйху Тахнуну, што неабходна зрабіць, каб G42 атрымала доступ да амерыканскіх тэхналогій. Калі разведка выяўляла факты, якія супярэчылі абяцанням Сяа, ён неафіцыйна паведамляў пра гэта кіраўніку G42 або эмірацкім уладам. Неўзабаве праблемныя моманты знікалі. Кампанія пазабавілася абсталявання Huawei на 150 мільёнаў долараў у сваіх сістэмах.

Пасля гэтага Гэнан вярнуўся ў Вашынгтон і далажыў пра вынікі высокапастаўленым чыноўнікам, у тым ліку міністру гандлю Джыне Райманда і каардынатару Белага дома Брэту Макгурку. Для кіраўніка рэзідэнтуры ЦРУ такая роля была нетыповай.

Аднак частка амерыканскіх чыноўнікаў па-ранейшаму не давярала Эміратам. У Радзе нацыянальнай бяспекі прыхільнікі супрацоўніцтва з ААЭ ў цэлым не давяралі ацэнкам аналітыкаў ЦРУ. Яны тэлефанавалі Гэнану, каб пачуць яго асабістае меркаванне, а таксама давалі яму канкрэтныя даручэнні адносна таго, што перадаць шэйху Тахнуну.

У чэрвені 2024 года Гэнан вярнуўся ў Вашынгтон, але гэтым разам ужо на прыватным Boeing 787 каралеўскай сям'і Эміратаў. Ён суправаджаў шэйха Тахнуна, які накіроўваўся ў ЗША, каб асабіста прадставіць амерыканскаму боку пазіцыю сваёй краіны.

Амерыканцы з абодвух лагераў разам з Гэнанам сабраліся ў маёнтку Тахнуна ў Маклейне. Пэн Сяа выступіў з прэзентацыяй пра кітайскія тэхналогіі штучнага інтэлекту, якія распрацоўвала кампанія DeepSeek. Паводле яго, без супрацоўніцтва з G42 гэтыя распрацоўкі маглі хутка паставіць пад пагрозу амерыканскае лідарства ў сферы штучнага інтэлекту.

Яго выступ справакаваў адкрытую сварку паміж амерыканскімі чыноўнікамі: адны адкідвалі ацэнкі Сяа, іншыя з імі пагаджаліся. Эмірацкая дэлегацыя толькі назірала за гэтымі спрэчкамі. Тады папярэджанні кіраўніка G42 многім здаліся перабольшанымі. Аднак ужо праз сем месяцаў DeepSeek выпусціла свой інструмент, поспех якога выклікаў шок у Крэмневай даліне і прымусіў па-новаму зірнуць на словы Сяа.

Шэйш Тахнун і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 24 верасня 2023 года. Фота: hhtbzayed / Х

ААЭ атрымалі чыпы

Нягледзячы на вострыя спрэчкі ў Вашынгтоне, адміністрацыя Джо Байдэна ўрэшце вырашыла не адразаць Эміратаў ад амерыканскіх тэхналогій. Замест гэтага быў распрацаваны механізм, які дазваляў ААЭ атрымаць неабходныя чыпы для развіцця штучнага інтэлекту, хоць і пры выкананні шэрагу ўмоў і пасля складаных бюракратычных працэдур.

Па сутнасці, як піша WSJ, Эміраты здолелі змяніць саму логіку дыскусіі ў Вашынгтоне. Калі спачатку амерыканскія ўлады разважалі, ці варта ўвогуле дазваляць невялікай пустыннай краіне стаць адным з сусветных цэнтраў развіцця штучнага інтэлекту, то пазней галоўным пытаннем стала ўжо тое, як хутка і на якіх умовах дапамагчы ёй дасягнуць гэтай мэты.

Немалую ролю ў гэтым адыграла і актыўная праца эмірацкага боку з амерыканскімі чыноўнікамі — ад нефармальных сустрэч за гарбатай і фінікамі да паездак на яхтах і прыватных самалётах.

На думку аўтара, канчатковы паварот у гэтай гісторыі адбыўся з прыходам адміністрацыі Дональда Трампа. Як паведамляе WSJ, за некалькі дзён да інаўгурацыі Тахнун і яго партнёры паабяцалі інвеставаць 500 мільёнаў долараў у крыптапраект Трампа World Liberty Financial. Неўзабаве пасля гэтага Вашынгтон зняў асноўныя абмежаванні на пастаўкі чыпаў для G42.

Сёння, як адзначае WSJ, вынікі гэтай шматхадовай камбінацыі матэрыялізаваліся ў будаўніцтве гіганцкага цэнтра Stargate UAE ў пустыні пад Абу-Дабі. Сам Джоні Гэнан пасля сыходу з ЦРУ стаў прыватным кансультантам, выкарыстоўваючы свае сувязі для дапамогі амерыканскім бізнесменам у Эміратах. На погляд аўтара, гэта гісторыя прадстаўляе карціну ўзнікнення дыпламатычнай «шэрай зоны», дзе шпіянаж, дыпламатыя і камерцыйны лабізм перапляліся ў барацьбе за будучыню новай тэхналагічнай гонкі ўзбраенняў. 

Каментары4

  • </>
    20.07.2026
    Только там продают доступ к будущему, в Беларуси - продают лояльность. Одни развивают ИИ, другие проводят спецоперации против собственного народа. Суверенная безопасность по‑белорусски.
  • Напугал ежа голай с...ой
    20.07.2026
    Что слито, слито быть не может.
  • Ну и что?
    20.07.2026
    У всех своя дорожка. Значит так надо. Значит надо заповедник СССР в центре Европы для чего-то. Хм. А для чего? Ну может быть, что бы миллионы европейцев, американцев и прочих страдающих от загнивающего запада с отравленным марксизмом мозгом могли приехать и насладится этим заповедником СССР и оставить тут свои денежки? Вполне себе бизнес план.

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі11

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі11

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць