Грамадства11

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала

Сёлета ў медуніверсітэты не прымаюць на платнае навучанне на дактароў — толькі на бюджэт. Падчас прыёму дакументаў у ВНУ было заўважна, што на некаторых спецыяльнасцях пададзеных заяў было менш, чым месцаў на факультэтах.

Сітуацыю пракаментаваў на СТБ намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.

«Мы больш чым на 700 месцаў павялічылі бюджэт, гэта значыць мы даем рэальны шанец дзецям стаць медыкам. У гэтым годзе на мэтавае паступалі дзеці з вельмі высокімі баламі», — запэўніў ён.

Па словах чыноўніка, у больш як 60% бал атэстата быў 90 і вышэйшы. І першапачаткова падалі заявы вельмі шмат дзяцей, але, маўляў, калі яны ўбачылі, што прахадныя балы высокія, многія спалохаліся і забралі дакументы.

Але, бачыць плюс Андрасюк, прайшлі дзеці з вельмі высокімі баламі. На мэтавае ў параўнанні з мінулым годам прыкладна на 30% бал вышэйшы, кажа ён.

Каментары1

  • Адзін раз зманіш — другі не павераць.
    20.07.2026
    Атэстат які хочаш намалююць. Які сукупны бал?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць