Грамадства4343

Сілавікі затрымалі мужчыну з Наваградка, які называў сябе «старакаталіцкім ксяндзом» і вёў эпатажны інстаграм

«Затрымалі за тое, што заразіў кагосьці СНІДам», — паведаміла нам адна крыніца.

Дзмітрый Бондар прыцягнуў да сябе ўвагу пасля таго, як даў шчырае інтэрв’ю ў пачатку года сайту kyky.org. У ім мужчына называў сябе то ксяндзом старакаталіцкай царквы, то епіскапам свету.

Ён служыў у сябе дома ў Навагрудку, у памяшканні, якое ён называў «старакаталіцкай капліцай Святога Марціна». Па ўсёй краіне ёсць некалькі дзясяткаў прыхаджан старакаталіцкай царквы. Гэтая царква ўтварылася ў канцы 1870-х, калі частка духавенства не прызнала дагмат аб беспамылковасці Папы і беззаганным зачацці Панны Марыі. Суполка ў Беларусі ўтварылася ў 2005 годзе, а ў святары быў высвечаны Дзмітрый Бондар. Ад 2013 года парафія ўваходзіць у юрысдыкцыю Старакаталіцкай царквы ў Польшчы.

Дзмітрый Бондар вылучаўся сваім яркім інстаграмам. Напрыклад, ён выстаўляў паўаголеныя здымкі з індыйскіх пляжаў, здымаўся раздзеты перад алтаром, на спіне ў яго татуіроўка ў выглядзе анёльскіх крылаў, фоткаўся з трансвестытамі і на фоне дарагіх аўтамабіляў. Пры гэтым амаль на кожным здымку ён быў у каталіцкай сутане.

«Эротыка кранае душу, а парнаграфія — член», — пісаў ён на сваёй старонцы.

Сайт katolik.life адрэагаваў заявай, што ніякага дачынення да каталіцкай царквы Дзмітрый Бондар не мае. А ксёндз Вячаслаў Барок іранічна заўважыў: «Магчыма, на яго так паўплываў БРСМ».

Бондар 10 гадоў аддаў гэтай арганізацыі, працаваў у Навагрудскай гарадской арганізацыі, яшчэ ўзначальваў мясцовую кінавідэасетку.

Ад трох не звязаных паміж сабой крыніц нам стала вядома, што Дзмітрый Бондар быў затрыманы ў сярэдзіне кастрычніка.

«Справа знаходзіцца ў вытворчасці ў Гродзенскім абласным упраўленні Следчага камітэта, мы тут нічога не ведаем», — адказвалі нам у Наваградскім СК.

У самім Гродне ад нейкіх каментароў адмовіліся. Маўляў, справа не рэзанансная. А шукаць нешта пра фізічных асобаў у іх няма часу.

«Затрымалі за тое, што заразіў кагосьці СНІДам», — паведаміла нам адна крыніца. «Шмат што кажуць: і што СНІДам заразіў, і што звар’яцеў, і пра наркотыкі», — пачулі мы ад другой крыніцы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

«Земли чужой язык и нравы; Не мог щадить он нашей славы; Не мог понять в сей миг кровавый, На что он руку поднимал!…» «Смерть Поэта» Михаил Лермонтов #навеялосутра #епископмира #смертьпоэта #ложечкивернулисьосадочекостался #лермонтов #просвещение #русскаякласика #литовка #леваяидея #тыможешь #морфогенез #третийхрамналогиплатит #аяговорила #принцесска

Публикация от Episcopus orbis universi (@sacerdoss)

Калі гаворка сапраўды пра свядомае заражэнне СНІДам, то гаворка вядзецца пра артыкул 157 Крымінальнага кодэкса. Паводле гэтага артыкула, абвінавачанаму можа пагражаць да сямі гадоў зняволення.

Уласнік комплексу «Літоўка», дзе і знаходзілася «рэзідэнцыя біскупа свету», Сяргей Коваль адмаўляецца каментаваць затрыманне: «Гэта асабістае. Ніякіх каментароў не будзе».

Паводле непацверджанай інфармацыі, у комплексе Літоўка сілавікі праводзілі ператрус. Магчыма, гэта і стала адной з прычын закрыцця сядзібы для наведвання турыстамі.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання30

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Усе навіны →
Усе навіны

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны15

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»14

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года1

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?32

Кіраўнік арганізацыі літоўскіх перавозчыкаў асабіста з'ездзіў у Беларусь, каб абмеркаваць сітуацыю з фурамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання30

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць