Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў параўнаў ўмовы ў расейскіх турмах з савецкімі лагерамі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню «Новое время».
«Расійская турма — гэта карыкатура расійскага грамадства. З часоў ГУЛАГа падыходы мала змяніліся. Цяпер менш б'юць, менш забіваюць, зараз лепш кормяць, не ўсіх прымушаюць секчы лес. Але падыход да цябе як да скаціны застаецца», — заявіў ён.
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца

Каментары