Свет55

Фінансавы махляр Марсалек, які мог быць у Беларусі, перабраўся ў Расію

Ян Марсалек, wirecard.com

Былы топ-менеджар нямецкай Wirecard Ян Марсалек знаходзіцца ў Расіі, сцвярджае газета Handelsblatt са спасылкай на крыніцы. Выданне удакладняе, што перабрацца ў краіну яму дапамагла расійская ваенная разведка, паведамляе РБК

Handelsblatt нагадвае пра расследаванне Spiegel і Bellingcat, якія высветлілі, што Марсалек пасля ад'езду з Аўстрыі 18 чэрвеня здолеў дабрацца да Мінска. Аднак, па дадзеных Handelsblatt, ён не застаўся ў сталіцы Беларусі. Па версіі выдання, ГРУ (так у матэрыяле называюць Галоўнае ўпраўленне Генштаба ВС Расіі) праз расійска-беларускія палітычныя рознагалоссі вырашыла пераправіць Марсалека ў прыватны дом у Падмаскоўі.

Выданне сцвярджае, што ў Расіі Марсалек валодае значнымі сродкамі ў біткойнах, якія вывеў з Дубая.

Пры гэтым газета паказвае, што падчас працы ў Wirecard Марсалек у размовах з іншымі бізнэсоўцамі казаў, што нібыта кантактаваў з расійскай вайсковай разведкай, наведваў сірыйскую Пальміру, Лівію і Чачню. Bellingcat сцвярджае, што Марсалек 60 разоў заязджаў на тэрыторыю Расіі.

Сам Марсалек заяўляў і пра свае сувязі з брытанскімі спецслужбамі. Як паведамляла Financial Times, падчас перамоваў топ-менеджар Wirecard выхваляўся тым, што ў яго ёсць вынікі расследавання замаху на экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў брытанскім Солсберы, дзе, як сцвярджаюць у Лондане, было ўжытае атрутнае рэчыва «Навічок».

Марсалек знік пасля таго, як Wirecard, якая выпускала крыптавалютныя карты, падала заяву аб банкруцтве. Як высветлілася, на рахунках кампаніі не аказалася амаль $2,1 млрд (каля €1,9 млрд), хоць раней лічылася, што гэтыя грошы там ёсць.

22 чэрвеня нямецкая пракуратура арыштавала кіраўніка Wirecard Маркуса Браўна. Быў выдадзены ордар і на арышт Марсалека, але той паспеў збегчы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць