Следчыя ў Слоніме прыйшлі з ператрусам да галоўнай рэдактаркі недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук, піша БАЖ.
Ператрус праводзіцца ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора ў сувязі з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах з’яўляліся паведамленні з абразамі.
Ганна Валадашчук у размове з прадстаўнікамі БАЖ падкрэсліла, што не мае дачынення ні да якіх тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў. Ператрус у яе доме працягваецца.

Каментары