Талончыкамі ў мінскім грамадскім транспарце карыстаецца 13,5% пасажыраў
Колькасць аматараў талончыкаў змяншаецца.

Зараз талончык каштуе 1 рубель 10 капеек, пры продажы кіроўцам — 1 рубель 15 капеек
Колькасць людзей, якія выкарыстоўваюць папяровыя талоны для аплаты праезду, скарацілася за апошнія гады да 13,5 %. Праязнымі карыстаюцца 66,7 % пасажыраў. Такімі звесткамі падзяліўся гендырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў, пішуць Мінск-навіны.
Мабільны дадатак «Аплаці» ўстанавілі і выкарыстоўваюць 7,1 % пасажыраў.
У «Мінсктрансе» нагадалі, што хутка ў Мінску павінна запрацаваць адзіная цэнтралізаваная сістэма аплаты праезду з дапамогай банкаўскіх картак. Цяпер для гэтага закупляецца абсталяванне. У тэставым рэжыме гэтую магчымасць запусцілі восенню мінулага года.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары