Свет44

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO

Больш за 4 тыс. супрацоўнікаў SpaceX могуць стаць мільянерамі, а каля 400 чалавек атрымаюць больш за $100 млн.

Фота: Spencer Platt/Getty Images

Рэкорднае IPO (першаснае размяшчэнне акцый) кампаніі прыцягнула мільярды даляраў, зрабіўшы Маска першым у гісторыі трыльянерам. Больш за 4 тыс. супрацоўнікаў SpaceX могуць стаць мільянерамі, а каля 400 чалавек атрымаюць больш за $100 млн, паведаміла The New York Times (NYT) са спасылкай на даныя інвестыцыйнай платформы Hill.com.

«У большасці выпадкаў IPO звычайна вы ўбачыце, што заснавальнікі становяцца мільярдэрамі. Незвычайна, што на гэтым парозе [багацця больш за $100 млн] 400 чалавек. Гэта сведчыць пра велізарнае багацце, якое тут ствараецца», — сказаў заснавальнік і выканаўчы дырэктар Hill.com Эндру Бэнсан.

Як піша NYT, сярод былых супрацоўнікаў SpaceX адным з тых, хто выйграў ад IPO, стаў 42‑гадовы Гэвін Пеці, які прыйшоў у кампанію ў 2012 годзе інжынерам з заробкам $80 тыс. на год і некалькімі тысячамі акцый па $13,80 за штуку.

Гадамі ён атрымліваў бонусы акцыямі і захаваў іх асноўную частку — цяпер у яго больш за 50 тыс. акцый, што робіць яго мільянерам.

«Гэта размяшчэнне акцый — IPO Coca-Cola або Google майго часу — падзея, якая змяняе жыццё і прыносіць багацце, падобнае да выйгрышу ў латарэю. Мне так пашанцавала, што я ў гэта ўключыўся», — расказаў Пеці.

Пры гэтым, адзначае газета, некаторыя супрацоўнікі не верылі, што SpaceX калі-небудзь стане публічнай кампаніяй і рана прадавалі акцыі. Сярод супрацоўнікаў нават хадзілі чуткі, што хтосьці з першых работнікаў кампаніі абмяняў іх на падарункавыя карты рэстаранаў накшталт Chili’s і цяпер моцна шкадуюць.

Каментары4

  • И
    13.06.2026
    А сотрудники роскосмоса как были лаптями так ими и останутся.
  • я радзілся в дзерэвне
    13.06.2026
    Пака панты. Еслі Ілан будзет вліваць дзеньхі, то акцыі будут расці. Тэсла топчыцца на месце. Ціпер новый мыльный пузыр. Лучшэ вкладывайцэсь в арабскіе курорты.
  • прихватизаторы
    14.06.2026
    монетаризировали прихватизированные технологии НАСА, к которые вбухали триллионы денег налогоплатильщиков. Тут не "создается богатство", тут оно разворвывается

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі30

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі30

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць