Кіно11

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда

А яшчэ Калум Цёрнер сам распрацаваў дызайн заручальнага пярсцёнка поп-зоркі, і ёй ён вельмі спадабаўся.

Дуа і Калум ажаніліся два тыдні таму. Дуа Ліпа была ў строі са спадніцай Schiaparelli, створаным для яе Дэніэлам Розберы, і ў капелюшы аўтарства Стывена Джонса. Гэта была відавочная адсылка да вясельнага вобразу Б’янкі Джагер у 1970‑х гадах.

Калум Тэрнер абраў цёмна-сіні двухбортны касцюм Ferragamo, пашыты на заказ па дызайне Максіміліяна Дэвіса. Паводле паведамленняў, на грамадзянскай цырымоніі было толькі восем гасцей. Пасля яе пара зладзіла значна больш маштабнае святкаванне на Сіцыліі.

Пасля таго як Amazon MGM Studios атрымала правы на франшызу пра Джэймса Бонда, студыя пацвердзіла, што пошук новага агента 007 ужо ідзе. Паводле паведамленняў, кастынгам займаецца Ніна Голд, адна з самых вядомых кастынг-дырэктарак у кіно, піша Vogue.

Апошнія шэсць месяцаў Калум Цёрнер застаецца фаварытам букмекераў. Яго часта называюць моцным кандыдатам на ролю Джэймса Бонда праз знешнасць, узрост, акцёрскі досвед і цяперашні этап кар’еры. Ён цалкам можа стаць новым агентам 007.

Нягледзячы на пераканаўчую працу з акцэнтамі ў рамантычнай камедыі «Вечнасць», а таксама ў фільмах «Адзіны жывы хлопчык у Нью-Ёрку» і «Мабільныя дамы», Калум Цёрнер насамрэч брытанец. 36‑гадовы акцёр родам з заходняга Лондана. У дзяцінстве ён шмат гуляў у футбол і заўзеў за «Чэлсі». У ролях яго сапраўдны акцэнт часта амаль не чуваць, бо Тэрнер гаворыць нарматыўным брытанскім маўленнем. Менавіта так ён гучаў, у прыватнасці, у ролі Фрэнка Чэрчыля ў стужцы «Эма».

У адным з інтэрв’ю акцёр расказаў пра сваё дзяцінства, у якім было шмат цікавых людзей, з якімі ён знаёміўся дзякуючы сваёй маці Розмары. Яна самастойна выхоўвала сына і працавала клубнай прамоўтэркай. «Я рос у звычайным жылым масіве, але адначасова побач быў яркі свет вядомых або незвычайных людзей. Гэта натхняла і паказвала мне, што існуе іншае жыццё», — сказаў ён.

Вы, верагодна, ужо бачылі Калума Цёрнера на экране

Калум ужо даўно рэгулярна з’яўляецца ў вялікіх кіна– і тэлепраектах. На пачатку кар’еры ён граў у франшызе «Фантастычныя звяры», канспіралагічным міні-серыяле BBC «Захоп», дзе ён сыграў з зоркай «Страйка» Холідэй Грэйнджэр, фільме «Каралева і краіна».

У 2024 годзе акцёр далучыўся да Бары Кіагана, Оўстана Батлера і Шуты Гатвы ў серыяле «Уладары паветра», прадзюсарам якога стаў Стывен Спілберг. Да гэтага Калум Цёрнер сыграў разам з Джоэлам Эджэртанам у фільме «Хлопцы ў лодцы». Гэта была апошняя рэжысёрская праца Джорджа Клуні.

У 17 гадоў Калума Цёрнера таксама заўважылі як мадэль. Нягледзячы на статус твару Burberry, раней ён казаў Vogue, што «не быў такім ужо паспяховым». Цяпер акцёр з’яўляецца амбасадарам Louis Vuitton.

Летась Калум сыграў у фільме A24 «Вечнасць» (Eternity). Гэта рамантычная камедыя пра выбар месца, дзе чалавек хоча правесці замагільнае жыццё. Яго партнёрамі ў фільме сталі Элізабэт Олсен і Майлз Тэлер.

Для Калума гэта быў першы досвед у жанры рамантычнай камедыі. Сярод новых работ акцёра таксама «Абрэзка руж» — фільм Карыма Айнуза, у якім ён сыграў разам з Райлі Кіа, Эль Фэнінг, Джэймі Бэлам і Памелай Андэрсан.

Калум Цёрнер сам распрацаваў дызайн пярсцёнка Дуа Ліпа

Дуа Ліпа расказала ў інтэрв’ю British Vogue, што дызайн яе пярсцёнка Калум Цёрнер распрацаваў сам. Перад тым як замовіць упрыгожанне, актор параіўся з яе блізкімі сяброўкамі і сястрой. «Я ў захапленні ад яго. Ён вельмі ў маім стылі, — сказала спявачка. — Прыемна ведаць, што чалавек, з якім плануеш правесці астатак жыцця, так добра цябе ведае».

Калум не вучыўся на акцёра

Калум расказваў, што ў 16 гадоў кінуў школу дзеля футбольнай кар’еры. Адзін сезон ён гуляў на паўпрафесійным узроўні, але ўжо ў 17 яго футбольныя мары скончыліся.

Калі Цёрнеру было 19, ён працаваў у краме, зарэгістраваўся на кастынг-сайце і пачаў хадзіць на акцёрскія пробы.

На пачатку кар’еры яму казалі, што рост у 6 футаў 2 цалі (каля 188 см) занадта вялікі для акцёра. На шчасце, ён не паслухаў гэтых парад. У інтэрв’ю Vanity Fair Калум Цёрнер згадаў гэты выпадак і сказаў: «Урэшце людзі ў большасці выпадкаў увогуле не ведаюць, пра што гавораць. Іх меркаванне часта грунтуецца на сваім уласным жыццёвым досведзе, а не на вашым».

У 2018 годзе Калум Цёрнер зняў свой першы кароткаметражны фільм Shift the Plane. Стужка часткова заснавана на яго ўласным досведзе сталення ў жылым масіве. Паводле слоў акцёра, гэта гісторыя пра чалавека, які мае працу на поўную стаўку, але ўсё адно не можа дазволіць сабе з’ехаць з сямейнага дому.

«Фільм паказвае, што адбываецца з чалавекам, калі ён занадта доўга застаецца ў адным месцы», — тлумачыў Калум Цёрнер.

Каментары1

  • кто такие
    13.06.2026
    я киноман, смотрю каждый день кучу фильмов и сериалов, жениха видел до сих пор лишь в одном сериале. Певицу вообще в первый раз слышу имя и вижу,но за музыкой не слежу. Наверное, на острове напряг с местными талантами, если это уже вторая "звязда" из Албании.
    А чего жених в черной рубашке? На похороны вырядился?

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць