Спорт55

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе

Скралі ўсё трэніровачнае абсталяванне, пакінулі адзін футбольны мяч.

Свой першы матч на мундыялі Англія згуляе ў сераду супраць Харватыі (23:00). Фота: Eddie Keogh — The FA/The FA via Getty Images

Зборная Англіі стала ахвярай зладзеяў на ЧС-2026 у ЗША. Былі скрадзеныя буцы футбалістаў, афіцыйныя мячы турніру і ключавое трэніровачнае абсталяванне, паведамляе Daily Mail.

Крадзеж адбыўся падчас перавозкі грузу з Фларыды на базу нацыянальнай каманды ў Канзас-Сіці, дзе англічане будуць знаходзіцца як мінімум наступныя тры тыдні.

Каманда трэнера Томаса Тухеля 13 чэрвеня павінна была правесці першую трэніроўку ў Канзасе, але цяпер персанал спрабуе высветліць, што было скрадзена і што засталося.

Застаўся толькі адзін мяч.

«Мы расследуем магчымы крадзеж абсталявання з транспартнага сродку каманды, які прыбыў у Канзас-Сіці. Расследаванне працягваецца», — паведамілі ў паліцэйскім упраўленні Канзас-Сіці.

Каментары5

  • Жвір
    13.06.2026
    Учора паглядзеў матч Канада-Босна, неверагодны адстой. Падобна, што трэба было ствараць другую лігу чэмпіянату сьвету, а не павялічваць колькасьць удзельнікаў.
  • Жвір
    13.06.2026
    Але, рацыя.
  • мультыкультуралізм - гэта іншае
    13.06.2026
    Але, У ЗША няма ніякага мультыкультарызму. Гэта краіна адстойнік усіх адкідаў і культурных дэградантам Еўропы і рабоў з Афрыкі. Краіна білі кідаў і маскаў. Краіна былых бандытаў і рабоў. Мультыкультуралізм як інстыстытут - гэта ў Еўропе, а ЗША - гэта проста смеццевы бак, дзе можна знайсці і жамчужыны, як, напрыклад, Боб Дылан ці Джэймс Болдвін.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць