Грамадства

Камітэт па правах чалавека ААН супраць дэпартацыі Расіяй у Беларусь Яны Пінчук

Камітэт па правах чалавека ААН прапанаваў Расіі ўстрымацца ад дэпартацыі ў Беларусь 24-гадовай Яны Пінчук і забяспечыць абарону яе жыцця і недатыкальнасці да разгляду камітэтам яе скаргі. На радзіме ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у стварэнні апазіцыйных тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%», «Ворша 97%» і «Наваполацк і Полацк 97%». 

Яна Пінчук на судзе. Фота Канстанціна Лянкова, ZAKS.ru

Гэта першы выпадак умяшання структуры ААН у справы аб дэпартацыі з Расіі беларускіх апазіцыянераў, сказала ў каментары Бі-бі-сі адвакат дзяўчыны Марыя Бяляева. Да гэтага часу праваабаронцам удавалася прыпыніць дэпартацыю з дапамогай Еўрапейскага суда па правах чалавека — але расійскія ўлады адмовіліся ад выканання яго рашэнняў пасля выключэння Расіі з Савета Еўропы.

Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА Пецярбурга з лістапада 2021 года. Яе затрымалі ў пецярбургскай кватэры і праз дзень арыштавалі. У Беларусі ёй завочна прад'явілі абвінавачванне па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Расійская пракуратура пагадзілася яе выдаць па трох з іх: аб распальванні сацыяльнай варожасці, закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.

Апеляцыю Пінчук на рашэнне першай судовай інстанцыі аб яе дэпартацыі заўтра разгледзіць 2-гі Апеляцыйны суд у Пецярбургу. Камітэт па правах чалавека ААН таксама прапануе Расіі даць Пінчук доступ да працэдураў надання часовага прытулку, пра які яна прасіла. Раней расійскія ўлады ёй у гэтым адмовілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»25

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА5

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»25

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць