Грамадства11

«На судзе яны плакалі і гаварылі, каб ім не шылі тое, чаго не было». Сталі вядомыя акалічнасці суда над маці і сястрой Парфянкова

Праваабаронцы «Вясны» апублікавалі сведчанні жыхаркі Мінска, якая правяла на Акрэсціна 27 сутак. Мінчанка, якая трапіла туды ў красавіку і якую некалькі разоў перазатрымлівалі, расказала пра сукамерніц — сваячак Васіля Парфянкова, які нядаўна загінуў ва Украіне.

«Гэта мама і сястра каліноўца Васіля Парфянкова, які нядаўна загінуў ва Украіне. Суд над імі праходзіў вельмі цяжка — мы чулі, як іх судзілі праз Скайп. Па іх прыехалі шэсць ці восем чалавек у поўным абмундзіраванні, правялі вобшук. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымліваў. Там жанчыны досыць малюсенькія, маці Васіля ў шаноўным узросце, ёй, здаецца, 67 гадоў, як яны маглі напасці? На судзе яны плакалі і гаварылі, каб яны не шылі ім тое, чаго не было насамрэч. Мама Васіля казала, што гатовая адсядзець, але за справу, а не за гэта… Да іх стабільна прыходзілі з вобшукамі, як я зразумела, кожныя паўгода. У нас ва ўсіх ком у горле быў. Было складана слухаць гэты суд, вельмі складана», — кажа жанчына.

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, удзельнічаў у Плошчы-2010. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі, але праз некаторы час памілаваны Лукашэнкам. З'ехаў ва Украіну. У 2014 годзе ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў грамадзянства, служыў у арміі. 

У красавіку ў тэлеграм-канале, падкантрольным Міністэрству ўнутраных спраў Беларусі, з'явілася відэа, у якім маці Васіля Парфянкова абвінавачвае сына ў падтрымцы Украіны і кажа, што яна ім пагарджае за яго пазіцыю. 

Жанчыне на відэа відавочна фізічна цяжка гаварыць.

Відэа было знятае на фоне літары Z — сімвала расійскай агрэсіі.

У канцы чэрвеня Парфянкоў загінуў. Яму было 38 гадоў.

Каментары1

  • Кажан
    25.07.2022
    Перад кім плакаць і чаго прасіць? Перад бандытамі? Гэта таксама, як у анаконды прасіць, каб не зьядала. Ёсьць тры не: не вер, ня бойся, не прасі. Калі просяць значыць акцэнтуюць усё, што дзеліцца ў Краіне. Пакуль такое будзе мы не пераможам.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць