Здароўе22

Ці можна піць каву на пусты страўнік?

Большасць з нас не ўяўляе сабе дня без кубка кавы, і шмат хто распачынае з яе раніцу. Але ці можна піць каву на пусты страўнік? Адказ на гэтае пытанне не такі відавочны, як можа здавацца.

Фота: pixabay.com

Сярод напояў, якія мы п'ём часцей за ўсё, кава саступае хіба толькі вадзе. Папулярнасці кавы не перашкаджаюць ні мясцовыя традыцыі, ні асабістыя кулінарныя перавагі, якія шмат у каго бываюць розныя, піша onet.pl.

Але ці не шкодна, калі мы распачынаем дзень толькі з кавы на пусты страўнік? Гэта залежыць ад шматлікіх фактараў. Перш за ўсё, існуе не так шмат доказаў, што такое піццё кавы шкодзіць здароўю, але ў некаторых выпадках яна сапраўды можа аказацца не найлепшым выбарам.

Даследаванні паказваюць, што кава можа спрыяць павышанай выпрацоўцы страўнікавай кіслаты. Таму шмат людзей лічаць, што кава раздражняе страўнік, пагаршае сімптомы кішачных разладаў, выклікае пякотку і млоснасць. Кажуць, што гэтыя сімптомы пагаршаюцца, калі кава трапляе ў пусты страўнік, але ж няма доказаў, што кава моцна звязаная з пагаршэннем стрававання, у тым ліку калі яе п’юць нашча.

Іншы аргумент супраць такога піцця кавы — тое, што яна нібыта можа павялічыць узровень гармону стрэсу, картызолу. Гэты гармон, які вырабляюць наднырачнікі, дапамагае рэгуляваць метабалізм, крывяны ціск і ўзровень цукру ў крыві, але ж яго павышаны ўзровень можа шкодзіць здароўю.

Кава сапраўды спрыяе выпрацоўцы картызолу. Раніцай, калі мы яе звычайна п’ём, у нас у крыві і так пікавы ўзровень гэтага гармону, таму некаторыя людзі і лічаць, што любімы напой будзе спрыяць таму, каб картызолу было ў крыві небяспечна шмат. Але навукоўцы кажуць, што людзі, якія рэгулярна п’юць каву, рэдка маюць ад яе павышаны картызол ці ўвогуле не адчуваюць нейкіх зменаў. Ёсць даныя, што негатыўныя наступствы занадта высокага ўзроўню картызолу не звязаныя з піццём кавы.

Рэч тут у іншым. Калі вы п’яце раніцай каву, каб лепей прачнуцца, то гэта не мае сэнсу, бо ў вас у крыві і так шмат картызолу, які дае адчуванне бадзёрасці. Таму лепей звярнуцца да кавы пазней, каб вы сапраўды адчулі сябе больш поўным энергіі.

Ці можа кава нашкодзіць?

Незалежна ад таго, елі вы перад піццём кавы ці не, яе ўжыванне можа выклікаць некалькі дрэнных наступстваў. У вас можа развіцца залежнасць ад кафеіну, тым больш што некаторыя людзі да яго асабліва ўразлівыя. Калі вы будзеце піць занадта шмат кавы, вы можаце адчуваць трывогу, у вас можа паскорыцца пульс і нават развіцца панічная атака.

У некаторых людзей ад кавы можа забалець галава, таксама ад яе часам павышаецца крывяны ціск. Нарэшце, калі піць на пусты страўнік каву з малаком ці з нейкім раслінным дадаткам, гэта можа спрыяць вялікаму росту ўзроўню цукру ў крыві.

Таму большасць экспертаў раяць не забываць пра здаровы сэнс і не перавышаць рэкамендаваныя дозы спажывання кафеіну (памятайце, што ён таксама змяшчаецца і ў гарбаце). Рэкамендуецца ўжываць не больш за 400 міліграмаў кафеіну ці 4-5 кубкаў кавы штодзень, а таксама не піць каву перад сном. Цяжарным жанчынам і тым, хто корміць дзіця грудзьмі, варта і ўвогуле піць не больш за 1-2 кубкі кавы ў дзень або зусім ад яе адмовіцца, бо кафеін лёгка трапляе да будучага дзіцяці праз плацэнту. Найбольш карысна піць заварную каву ці эспрэса, распушчальная кава больш шкодная.

Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць

Чаму кава часам робіць нас больш стомленымі

Ці шкодзіць кава косткам? Вось што кажа навука

Каментары2

  • суворае дзяцінства драўляныя ложкі, алюмініевыя лыжкі і кубкі
    16.08.2022
    Ці можна піць каву на пусты страўнік?

    мне б вашыя, як гаворыцца, праблемы. скажыце лепш, як не абпаліць вусны, калі п'еш гарачую каву з металічнага кубка, як на фота?
  • Яўхім Іванавіч
    16.08.2022
    Ні пра што.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць