У мінскіх паліклініках з сярэдзіны 2026 года ў тэставым рэжыме выкарыстоўваюць штучны інтэлект для аўтаматычнага аналізу флюараграфічных здымкаў лёгкіх. Нейрасеткі дапамагаюць выяўляць нават нязначныя паталагічныя змены і апрацоўваць вялікую колькасць здымкаў за кароткі час, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Аналіз аднаго здымка займае ўсяго каля 60 секундаў. Штучны інтэлект працуе ў фонавым рэжыме і дапамагае медыкам зменшыць аб'ём руціннай працы пры расшыфроўцы вынікаў рэнтгеналагічных даследаванняў.
Як патлумачыў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, большасць прафілактычных абследаванняў не выяўляе адхіленняў ад нормы. Таму галоўная задача нейрасетак — звяртаць увагу ўрачоў на магчымыя паталагічныя змены, якія патрабуюць дадатковай праверкі.
Пры гэтым штучны інтэлект выступае выключна ў ролі памочніка: канчатковае заключэнне і рашэнне прымае кваліфікаваны доктар.
У перспектыве падобныя тэхналогіі плануюць укараніць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Чакаецца, што гэта дапаможа павысіць дакладнасць дыягностыкі і эфектыўнасць масавых абследаванняў.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары