Грамадства

Палітзняволенай Юліі Лаптановіч нязначна зменшылі прысуд па выніках апеляцыі

Учора Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Юліі Лаптановіч. У выніку шматдзетнай маці скарацілі тэрмін на тры месяцы — з пяці гадоў зняволення да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў, а таксама скарацілі суму штрафа амаль на тысячу рублёў. Хутка жанчыну этапуюць у калонію, піша «Вясна».

Нагадаем, гродзенскі абласны суд 18 ліпеня асудзіў актывістку з Пружанаў па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 19 базавых велічынь (608 рублёў). Таксама суд пастанавіў сплаціць 5000 рублёў маральнай кампенсацыі на карысць аднаго пацярпелага пракурора.

Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па «справе карагодаў». Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе.

На волі Ігара і Юлію чакаюць трое дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць