Грамадства33

«Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці». Аляксандра Герасіменя — пра завочны прысуд і маёмасць, якую хочуць адабраць

Плыўчыха і былая кіраўніца Фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя пракаментавала «Нашай Ніве» завочны прысуд у яе адрас. Акрамя 12 гадоў калоніі, у двухразовай алімпійскай прызёркі арыштавалі амаль 50 тысяч даляраў на рахунках, кватэру, машыну і іншую маёмасць. 

Фота: асабісты архіў

«Наша Ніва»: Як вы ацэньваеце прысуд?

Аляксандра Герасіменя: Ніяк яго не ацэньваю, бо насамрэч гэтыя людзі для мяне не з’яўляюцца легітымнай уладай і ўсе іх рашэнні неправамоцныя.

«НН»: Вас увогуле неяк інфармавалі пра суд, акрамя як праз праўладныя тг-каналы?

АГ: Ніяк не інфармавалі. Пакуль ніякія рашэнні я не апратэстоўвала і нічога адвакату не дасылала, буду глядзець далей.

Арыштаваная кватэра не ў маёй уласнасці, як і гараж і ўсё, што ўнутры кватэры і гаража. Гэта кватэра майго блізкага сваяка, і там прапісаная, акрамя мяне і мужа, дачка, таму я не ведаю, як яны могуць яе забраць. Але ж у нашай краіне няма ніякіх законаў.

«НН»: Калі на кватэру наклалі арышт?

АГ: Кватэру арыштавалі яшчэ да прысуду, але ж яе толькі арыштавалі, не забіралі і нічога з ёй не рабілі. Таму мы маем яшчэ месяц, каб нешта з яе забраць і паспрабаваць нешта зрабіць.

«НН»: Гэты прысуд нешта мяняе ў вашым жыцці?

АГ: Ды нічога ён у ім не змяніў. Што мне тут зробяць гэтая кватэра і гэты прысуд? Нічога. Маё жыццё тут якім было, такім і засталося. Што кватэра ёсць, што яе няма, што зрабілі нейкі прысуд — ніяк жыццё не мяняецца.

«НН»: Вы кантактавалі з дзяржаўным адвакатам, які ў вас павінен быў быць падчас працэсу?

АГ: Я нават не ведаю, ці быў гэты адвакат на працэсе, ці не, ці рабіў ён нешта. Мне здаецца, калі ён быў, то толькі для галачкі. Але думаю, што буду нешта рабіць далей [з прысудам], бо ўсе іх рашэнні неправамоцныя, і я магу гэта апратэставаць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Завочна вы мяне можаце нават расстраляць». Герасіменя адрэагавала на вынесены ёй прысуд

«Мы ехалі па сустрэчнай паласе, каб выратавацца». Аляксандра Герасіменя расказала пра сваю эвакуацыю з Украіны

Герасіменя назвала прычыны сыходу з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці

Каментары3

  • Так
    28.12.2022
    Правiльна, гэта нiякая не ўлада i так iх трэба ацэньваць, як самазванцы, здраднiкi,дзяржзлачынцы - саўдзельнiкi ў развязванай пуцiным вайны. За гэта iх будзе растрэл. Па законе.
  • даведка
    28.12.2022
    За этого государственного адвоката потом ещё и деньги потребуют с особо опасной преступницы Герасимени. ))
  • Анатолий
    28.12.2022
    Надо подавть в суд Польши , Европы и конфисковывать имущество лукашистов в Польше ,Европе и счета с передачей потерпевшим беларусам.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць