Грамадства33

Андрэй Дзмітрыеў прызнаў віну ў судзе

Андрэй Дзмітрыеў прызнаў віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведамляе БелТА. Суд над палітыкам пачаўся сёння ў Мінску.

Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Фота: БелТА

Паводле абвінавачання, Дзмітрыеў удзельнічаў у трох несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (23 жніўня, 30 жніўня, 6 верасня), знаходзіўся на праезнай частцы дарогі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, адмаўляўся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць гэтыя дзеянні.

Дзмітрыеў заявіў на судзе, што на праезнай частцы было шмат людзей, а грамадскага транспарту не было відаць. Ён сказаў, што «стараўся рухацца па пешаходных зонах, але калі было шмат людзей, даводзілася выходзіць на праезную частку».

Дзмітрыеў абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Каментары3

  • Улад
    05.04.2023
    Прызнаць свае дзеянні - гэта не значыць прызнаць сваю віну.
    Да таго ж: сапраўдны палітык, каб ведаць настроі і думкі свайго народу, павінен быць там, дзе гэты народ выказвае сябе. Быць у гушчы падзей (мірных!!!). Чалавек, які у жніўні 2020 году не выйшаў на вуліцы, не можа называцца палітыкам.
  • Мойша
    05.04.2023
    А што рабіць? Зараз самае слушнае прызнаваць віну і прасіць прабачэння бо дапамогі як бачым не дачакаемся ніколі, а жыць ці выжываць неяк патрэбна.
  • Лол
    05.04.2023
    Улад, Дык ён прызнаў віну. У артыкуле ж напісана. Але гэта не важна. Дзмітрыеў вядома павінен быць на свабодзе. Разам з тым, ён падпадзе пад люстрацыю ў будучым. Чалавек, каторы звязаны са спецслужбамі працай ці абавязкамі, ня можа быць палітыкам у новай Беларусі.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць