Грамадства44

Мінабароны расказала, калі вернуцца дадому прызваныя на зборы. Яшчэ не хутка

«Вайскоўцы, прызваныя з запасу для ўдзелу ў раптоўнай праверцы боегатоўнасці Узброеных сіл, сустрэнуць свята Вялікай Перамогі дома, у коле сваёй сям'і», — пра гэта паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі падчас размовы з ваеннымі журналістамі.

Фота ілюстрацыйнае

Леанід Касінскі расказаў, што ва Узброеных сілах працягваюцца мерапрыемствы па ўдасканаленні пытанняў баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.

«Пры гэтым умоўна гэты комплекс мерапрыемстваў можна падзяліць на тры асноўныя складнікі:

Першы складнік — гэта планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі па планах камандзіраў злучэнняў і камандуючых войскамі.

Другі напрамак — гэта комплекс планавых і раптоўных мерапрыемстваў праверачнага характару па планах міністра абароны і Генеральнага штаба, у тым ліку праверка гатоўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны дзяржавы.

І трэцяе — гэта праводзіцца маштабная праверка гатоўнасці Узброеных сіл да выканання задач па прызначэнні па плане Галоўнакамандуючага узброенымі сіламі, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі.

Акрамя таго, мы працягваем выконваць задачы па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы на поўдні краіны і падрыхтоўцы падраздзяленняў рэгіянальнай групоўкі войскаў», — расказаў Леанід Касінскі.

Такім чынам зборы скончацца да 9 мая.

«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіраюць на зборы, не даўшы сабрацца

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

Каментары4

  • JACEK
    11.04.2023
    Вернутся, когда цели спецоперации будут достигнуты. 2
  • gigi
    11.04.2023
    Распавядалі мне, што людзей нагналі, а спаць няма дзе. Ляжаць штабелямі ў спартовай залі.
  • Фрик
    11.04.2023
    SHOS, не правда, это кость такая крупная)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць