Грамадства1515

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

Апошнія дні з розных раёнаў Брэсцкай вобласці прыходзяць сведчанні пра тое, што вайсковаабавязаных мужчын забіраюць на зборы. Прытым робіцца гэта так, што выклікае шмат пытанняў і чутак. Мужчын забіраюць з дому, з вуліцы, з працоўных месцаў, камусьці ўручаюць позвы, а камусьці — не. Журналістка выдання «Зеркало» як занепакоеная грамадзянка патэлефанавала ў два раённыя ваенныя камісарыяты ў Брэсцкай вобласці — і вось якія дыялогі там адбыліся.

Адпраўка сабраных ваеннаабавязаных з Лунінца. Фота з дзяржаўнай прэсы

У ваенкамаце ў Івацэвічах пацвердзілі, што прызваных з горада адпраўляюць у часць у Слоніме.

— Позва выпісаная — значыць, павінен прыбыць, — адзначыла супрацоўніца. — Трэба будзе прыбыць, узяць зменныя рэчы, сродкі асабістай гігіены, лыжку, кубак, можа, трошкі ежы на першы час, калі гэтага чалавека яшчэ адбяруць. Спачатку ўсіх прывозяць, а потым ужо будуць адбіраць.

— А чаму цяпер, кажуць, адбіраюць людзей катэгорый [пасведчанняў кіроўцы] C і E?

— Гэта ўжо напускалі чутак усялякіх. Збіраем мы ўсіх у каманду, але нам трэба было дадаткова больш кіроўцаў, і мы шукалі, выбіралі, у каго ёсць такія пасведчанні кіроўцы.

— Яшчэ расказваюць, што ў Слоніме каля часці шмат вайсковай тэхнікі і з Івацэвічаў таксама мужчын вязуць з тэхнікай. Гэта навошта?

— Гэта ў іншыя, можа, часці. Мы таксама не ведаем, што і як. Мы вось адпраўляем на зборы хлопцаў і ўсё. Адны вось ужо з'ехалі. Ніхто не скардзіцца, не баіцца.

— Неспакойна. Вайна побач.

— Вось таму трэба трэніравацца і рыхтавацца да ўсяго. І няхай гэта будзе толькі трэніроўка. Мне здаецца, і для вас, і для нас гэта лепш.

Супрацоўніца ваенкамата запэўніла, што ў краіне няма мабілізацыі. Яна параіла «ўважліва слухаць навіны і не чытаць тое, што пішуць апазіцыйныя каналы».

У ваенкамаце Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў таксама супакоілі і дадалі, што людзей павязуць у той жа Слонім. Дзяжурны патлумачыў, чаму звозяць і будаўнічую тэхніку.

— Фармуюць падраздзяленні вайскоўцы, і там павінна быць усё. Калі ў роце ёсць гранатамётчык, кулямётчык, аўтаматчык і снайпер, у цэлым усялякая тэхніка ёсць — і экскаватары ёсць, і бульдозеры. Гэта ж усё трэба. Ідзе разгортванне і трэніроўка, каб ведалі хоць… Хто яго ведае, што ў свеце дзеецца. Гэта не тое, што іх забіраюць і кудысьці будуць кідаць ці пасылаць — не, усё як звычайна. Толькі зборы робяцца нечакана, [каб праверыць], як спрацуе ваенкамат, як спрацуюць пастаўшчыкі гэтай тэхнікі — як яны яе паставяць, якую. Каб бачыць на свае вочы, на што мы здольныя і гатовыя.

— Таму ўсё так рэзка?

— Так, гэта нечаканая такая праверка на выпадак, калі раптам нешта [здарыцца], не дай бог. Хочуць паглядзець, гатовыя мы да гэтага ці не. Як вайскоўцаў туды-сюды па трывозе выклікаюць, правяраюць: як прыбылі, у колькі. А гэта паднялі менавіта нашы ваенкаматы — тыя, якія фармуюць гэтую часць у Слоніме.

— Кажуць, што шмат позваў раздаюць.

— Не слухайце нікога. Ужо блогеры пішуць, што і з ложкаў здымаюць, і на дарогах ловяць. Нікога не здымаюць, не адбіраюць. Выклікаюць, як мае быць, па позве, пішуць, што ім трэба ўзяць з сабой, калі прыйсці. Яшчэ ідзе адбор: напрыклад, не падаў [чалавек] інфармацыі, што ў яго чацвёра дзяцей, і ў яго значацца толькі двое. Такіх таксама адсейваюць. Усё ўлічваецца, перабіраецца. Нікому не верце. Такую ўжо бздуру пішуць! Хтосьці там распісаў ужо такое, што і па вуліцах ловяць. Вы верыце ў такое?

— У Брэсце, расказвалі, чалавека проста з працы забралі, не папярэдзіўшы загадзя. Такога ж у нас ніколі не было, таму і насцярожвае.

— Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць. Могуць на працу [супрацоўнікі ваенкамата] прыехаць, ведаючы, колькі там працуе чалавек. Вось яны прыехалі, а людзі — на аб'ектах. Калі тых прывезлі, ім позвы ўручылі на наступны дзень або на калі там, каб яны маглі пайсці сабрацца, узяць з сабой рэчы, паесці, грошай нейкіх, рыльна-мыльнае, як мы кажам. А каб з аўтобуса ў аўтобус перагрузілі і павезлі — такога ў нас няма. Так што не верце нікому і не хвалюйцеся. Гэта раней маглі папярэдзіць за месяц, чалавек рыхтуецца, сям'ю настройвае. А тут, бачыце, па трывозе падымаюць і ўсё. Але гэта тое самае, — запэўніў дзяжурны ваенкамата.

Пазней вайсковы камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Кахавец таксама пракаментаваў сітуацыю мясцовай раённай газеце. Паводле яго слоў, праверка боегатоўнасці вайсковых часцей — планавае мерапрыемства і праводзіцца штогод. Ваеннаабавязаных, маўляў, адправяць на зборы на 35 сутак для ўкамплектавання вайсковай часці, у якой і праводзіцца праверка.

Каментары15

  • Andrzejzkresów
    07.04.2023
    Ксерксу нужны рабы для войны!
  • Ядвига
    07.04.2023
    А вы ещё больше молчите!!!
  • Ваенком
    07.04.2023
    Цытата
    "Калі ў роце ёсць гранатамётчык, кулямётчык, аўтаматчык і снайпер, у цэлым усялякая тэхніка ёсць"
    Патрэбна як мага больш снайпераў. І нужнае для іх абсталяванне. Дзейнічаць трэба ў Драздах і ваколіцах. Тады настане мір і спакой!

Цяпер чытаюць

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва15

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

Нявесткай новага прэзідэнта Сірыі аказалася грамадзянка Расіі2

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?11

У Італіі беларусаў атакавалі пасля ДТЗ з пацярпелым падлеткам3

20-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ

Спявачка Мэрыем Герасіменка шчыра расказала пра разыход з мужам праз год пасля вяселля32

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць2

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай11

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы5

«Паспрабую крыху суцешыць вас тым, што ўсе мы шчаслівыя людзі». Андрэй Скурко атрымаў прэмію імя Льва Сапегі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва15

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць