Грамадства2222

Сокалава-Воюша не пазнаць. Што стала са знаным бардам 1980-х?

У 1990-я ніводны мітынг не абыходзіўся без барда Сержука Сокалава-Воюша і яго песень. Цяпер ён выглядае як Купалаў Гусляр. Усяму віной — вайна ва Украіне. 

Сяржук Сокалаў-Воюш на вечарыне да сёлетняга Дня Волі. Фота: Алесь Пазняк

З фотаздымкаў 1980-х Сяржук Сокалаў-Воюш глядзіць з бела-чырвона-белай стужкай на галаве ды вечнай сваёй спадарожніцай, гітарай.

Яго канцэртаў у Беларусі даўно не было, але песні застаюцца ў хованках калекцыянераў ды інтэрнэце. Сам Сокалаў-Воюш зрэдку з’яўляецца беларускаму свету, бо не мае акаўнтаў у сацыяльных сетках.

Сяржук Сокалаў-Воюш у 1990-я. Фота: vytoki.net

Днямі ён удзельнічаў у віленскай вечарыне, прысвечанай Ларысе Геніюш. На фота з яе Сокалава-Воюша не пазнаць.

Музыкантка Таццяна Грыневіч, якая апублікавала ў фэйсбуку здымак, сказала, што «Сяржук перастаў галіць бараду, як пачалася вайна, а калі скончыцца, адразу ж зголіць».

З барадой Сокалаў-Воюш падобны да Купалавага Гусляра.

«Барада — мая ўнутраная салідарнасць з часткова барадатымі цяпер каліноўцамі, якая пайшла ад салідарнасці з азоўцамі», — тлумачыць Сокалаў-Воюш.

Даўжыня барады роўная працягласці вайны, кажа ён.

«Не галюся ад першага дня вайны. Пераможам — згалю, — абяцае суразмоўца. — А яшчэ ёсць такі чыннік, як брак часу. Ледзь паспяваю сачыць за навінамі і пісаць».

Паэт Сяржук Сокалаў-Воюш у нашы дні. Фота: Славамір Сокалаў

На яго погляд, вайна ва Украіне была непазбежнай.

«Для мяне свет не змяніўся, — адзначае ён. — Усё, што гадамі думаў пра маскоўшчыну, спраўдзілася, прыйшло. Крыху больш спадзяваўся на беларусаў — крыху і памыляўся».

Беларускі бард спадзяваўся, што «дома былі людзі, здольныя ўзначаліць пратэсты».

«Я спадзяваўся, што ёсць нейкі план перамогі, а быў толькі план паразы. Калі мы думаем, што кроў палеглых толькі на руках рэжыму — гэта памылка. Кроў і на руках тых, хто гэтыя пратэсты здаў», — заяўляе паэт.

Сяржук Сокалаў-Воюш лічыць, што з Беларуссю нічога надзвычайнага не адбываецца.

«А што мусіла б? Калі яна была іншай? На маёй памяці — не. Усё заканамерна, усё лагічна. Усё, як заўсёды», — падкрэслівае ён.

Сяржук Сокалаў-Воюш нарадзіўся на Полаччыне. У яго падвоеным прозвішчы захаваны бацькаў і матчын пачатак.

«Вершы пачаў пісаць у 8 ці 9 гадоў, — згадвае ён. — А песні… Была патрэба спяваць нешта беларускае, простае, нескладанае, ля вогнішчаў, падчас вандровак ці пры сяброўскім стале. Паўсюль жа панавала маскоўшчына, або вельмі якасная беларушчына («Песняры»), на якую варта было мець хаця б голас».

Сяржук Сокалаў-Воюш просіць не называць яго музыкам, бо ім не ёсць. 

«Я паэт, — настойвае ён. — Я ведаю ўсяго тры акорды і не маю музычнага слыху. Калі б нехта тады пісаў і спяваў патрэбныя тэксты — я нічога падобнага не рабіў бы».

Сяржук Сокалаў-Воюш працаваў на заводзе, служыў у савецкім войску, настаўнічаў, быў навуковым супрацоўнікам у музеі Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне. Працаваў у лялечнай трупе Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.

Сяржук Сокалаў-Воюш на мінскім стадыёне «Дынама» ў 1989 годзе. Фота: Tut.by

У 1991 годзе перабраўся ў сталіцу Чэхіі і там стаў працаваць у беларускай службе «Радыё Свабода». Цяпер жыве з сям’ёй у Нью-Ёрку. Ягоная жонка — амерыканская беларуска, якая нарадзілася і вырасла ў ЗША. Мае трох сыноў — Станіслава, Светавіта і Славаміра.

Сяржук Сокалаў-Воюш працягвае складаць беларускія творы і ў далечыні ад Беларусі.

«Пішацца шмат усяго і кожны дзень, — адзначае ён. — Вершы, песні, пераклады, проза. Выступаць асабліва няма дзе. Беларускія мітынгі ці пікеты тут рэдкасць. Калі нешта бывае і мяне запрашаюць — не адмаўляю».

«Хаця, — дадае суразмоўца, — маю нізку песняў «Граблі» з крытыкай некаторых дзеячаў старой эміграцыі. Часам запрашаюць і просяць гэтых песняў не спяваць. Таму, бывае, даводзіцца адмаўляцца ад выступу».

Апошні раз спяваў у Беларусі больш як 10 гадоў таму. Гэта адбылося ў беларускім летніку пад Наваградкам пры вогнішчы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Бард Андрэй Мельнікаў: Заставацца ў Беларусі стымулюе сорам перад людзьмі, якія абралі варыянт сядзець

Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя?

Сяржук Сокалаў-Воюш дабрачынным канцэртам сабраў 1860 даляраў для параненых украінскіх вайскоўцаў

Каментары22

  • Зайчык
    16.04.2023
    Хай паважаны Сяржук Сакалоў-Воюш прыедзе ў Беларусь і ачоліць супраціў, не разважае пра яго з-за мяжы.
  • Ганьба
    16.04.2023
    Пры ўсёй вялікай павазе, ці не яшчэ адзін чалавек, які пакрыўдзіўся на беларусаў, бо яны не перамаглі ў 20-ым? Калі так, то пошла.
  • мясцовы2
    16.04.2023
    Ганьба, хіба ён не мае рацыю, што мы самі вінныя ў тым, што не супраціўляліся гвалту сьлепа паверыўшы "лідарам", што "рэжым хутка рухне"?

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады10

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы1

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек4

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады10

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць