Грамадства88

У Гомелі святары асвячалі яйкі з булкамі з лодак

У Вялікую суботу вернікі традыцыйна прыносяць у храмы кошыкі са святочнымі прадуктамі для асвячэння. Але ў жыхароў тэрыторый, падтопленых у выніку паводкі, узніклі з гэтым праблемы. У Гомелі мясцовым жыхарам мусілі дапамагаць супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах.

У суботу ў 15:00 водныя ратавальнікі даставілі святароў да дамоў людзей у мікрараёнах «Манастырок» і «Якубаўка» на лодках. З лодак яны і акраплялі ежу святой вадой ды чыталі малітвы.

У незвычайным святочным шэсці прыняў удзел благачынны цэркваў Гомельскай гарадской акругі Гомельскай епархіі айцец Ігар і настаяцель прыхода храма святога апостала Іаана Багаслова ў вёсцы Бярозкі Гомельскага раёна.

Каментары8

  • божахна
    15.04.2023
    якое благалепие
  • відьма
    15.04.2023
    а дзе Алеся тая, што з Палесся, жыла?
    мо дзесьці на Гомельшчыне?
  • Лола
    15.04.2023
    Чаму яны ўсе такія жырныя?,  таму што часта маюць праблемы з эндакрыннай сістэмай

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць