Спорт

Імя Пеле ўключылі ў слоўнік партугальскай мовы як сіномім слова «найлепшы»

Імя адзінага трохразовага чэмпіёна свету ў футболе бразільца Эдсана Аранціса ду Насіменту, вядомага як Пеле, уключылі ў новую версію слоўніка партугальскай мовы Michaelis, пра што напісана старонцы бразільца ў сацыяльнай сетцы, паведамляе sportbox.ru.

— Ён баскетбольны Пеле. Яна Пеле тэніса. Выраз, які ўжо выкарыстоўваўся для абазначэння найлепшага ў тым, што ты робіш, увекавечаны на старонках слоўніка! Разам мы ўвайшлі ў гісторыю і напісалі імя караля футбола на нашай партугальскай мове. Пеле азначае «найлепшы», — гаворыцца ў паведамленні.

Шыльду, якая кажа пра з'яўленне слова Пеле ў слоўніку ў сераду ўручылі на спартыўным форуме ў Сан‑Паўлу членам сям'і бразільца. Значэнне слова паводле слоўніка: «нешта незвычайнае, якое вылучаецца дзякуючы сваім якасцям або каштоўнасці, непараўнальнае, якім быў Пеле — Эдсан Аранціс ду Насіменту, якога лічаць найвялікшым спартсменам усіх часоў».

Пеле памёр 29 снежня ва ўзросце 82 гадоў. Апошнім часам былы футбаліст цяжка хварэў, у 2021 годзе ў яго выявілі рак тоўстай кішкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын17

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын17

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць