Вайна

СМІ паведамілі, што УСУ ўпершыню збілі «Кінжал», аднак украінская армія не пацвердзіла

Фота абломкаў ракеты, збітай над Кіевам 4 мая, у прыватнасці насавога абцякальніка са слядамі пашкоджання, падобныя да Х-47 «Кінжал».

Узброеныя сілы Украіны, магчыма, упершыню паспяхова перахапілі расійскую гіпергукавую ракету Х-47 «Кінжал». Гэта здарылася каля 02:40 4 мая ў небе над Кіевам, піша ўкраінскае выданне Defense Express.

Пра атаку Кіева ў гэтую ноч афіцыйна паведаміла Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя, адзначыўшы, што ў атацы, акрамя дронаў-камікадзэ «Шахед», задзейнічалі і ракеты — «імаверна, балістычнага тыпу». Defense Express з уласных крыніц атрымала фота абломкаў ракеты.

Мяркуючы па фота, абломкі без баявой часткі ўпалі на стадыёне ў межах украінскай сталіцы. На адным з фота — насавы абцякальнік, які максімальна падобны да таго, што выкарыстоўваецца менавіта ў ракеце Х-47 «Кінжал» са складанай формай рэзкіх пераходаў дыяметра.

Альтэрнатыва ў выглядзе Х-22 мае іншую насавую частку, з авальнымі пераходамі. Таксама зафіксаваны на фота абцякальнік збітай ракеты адрозніваецца і ад балістычнай ракеты АТРК «Іскандэр», які «таўсцейшы».

Па абломку відаць, што ён атрымаў пашкоджанне, што дазваляе ацаніць таўшчыню матэрыялу, які неабходны для таго, каб вытрымаць высокую тэмпературу падчас разгону да гіпергукавай хуткасці. А таксама паказвае на тое, што перахоп быў дастаткова эфектыўным, са знішчэннем баявой часткі яшчэ ў паветры.

З гэтым і звязаны магутны выбух, які чулі жыхары Кіева ноччу 4 мая.

Нагадаем, што ўначы з 2 на 3 мая беспілотнік ўзарваўся над Крамлём. Атака ўначы на 4 мая была свайго роду актам адплаты. Аднак над Кіевам усе расійскія ракеты і дроны былі збітыя.

«Кінжал», хоць ён і разганяецца да гіпергукавых хуткасцяў за кошт паскаральніка, не можа падтрымліваць такую хуткасць пастаянна. Ужо на тэрмінальным участку, гэта значыць, падчас атакі, ён заходзіць на цэль па балістычнай траекторыі і мае хоць і высокую, але далёка не гіпергукавую хуткасць.

Украіна нядаўна атрымала сродкі, якія могуць змагацца з балістычнымі цэлямі — комплексы Patriot. Магчыма, менавіта гэтая ўстаноўка і збіла «Кінжал», пісала выданне. 

Аднак прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат у каментары «Суспільнаму» абверг інфармацыю аб верагодным збіцці балістычнай ракеты над Кіевам ноччу 4 мая. 

«Магчымасць прымянення была, але балістычных ракет не зафіксавана», — заявіў ён.

Каментары

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць