Грамадства1616

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу

Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. Новых кіраўнікоў атрымалі горад Гродна і Дзяржпагранкамітэт. 

Канстанцін Моластаў. Фота: «Гродзенская праўда»

Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Лукашэнка прызначыў былога начальніка Гродзенскай памежнай групы Канстанціна Моластава.

Моластаву сёння споўнілася 53 гады. Ëн ураджэнец Расіі і скончыў Акадэмію Федэральнай службы бяспекі РФ.

Ëн кіраваў у Гродне ў час, калі там ажыццяўлялася атака мігрантамі на Польшчу і Літву.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС разгарнуўся восенню 2021 года. Перад гэтым у ліпені Лукашэнка абмовіўся, што раз Захад увёў санкцыі супраць яго рэжыму, ён не будзе стрымліваць наплыў мігрантаў.

Тысячы мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу (у асноўным з Іраку і Сірыі) пачалі незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу і прасіць прытулку. У Беларусі яны апынуліся, таму што беларускія ўлады клікалі людзей у краіну, абяцаючы, што дапамогуць трапіць у Еўропу. У выніку многія бежанцы трапілі ў пастку: сілавікі іх падштурхоўвалі пераходзіць мяжу, а еўрапейскія памежнікі не пускалі. Літва і Польшча пачалі будаваць сцяну, каб адмежавацца. Дзясяткі мігрантаў загінулі.

У лістападзе на фоне міграцыйнага крызісу Лукашэнку званіла Ангела Меркель, каб абмеркаваць сітуацыю.

У канцы 2021 года напружанне стала спадаць. З Беларусі запусцілі эвакуацыйныя рэйсы ў Ірак і Сірыю.

Моластаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, што былі прынятыя ў 2021 годзе ў сувязі з міграцыйным крызісам. 

Анатоль Лапо, які ўзначальваў раней ДПК, звольнены ў запас.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Хмеля Андрэя Валер'евіча — старшынёй Гродзенскага гарвыканкама, членам Гродзенскага аблвыканкама;

Мароза Ігара Аляксандравіча — старшынёй Аршанскага райвыканкама;

Ладыгі Анатоля Міхайлавіча — старшынёй Салігорскага райвыканкама;

Карловіча Юрыя Пятровіча — старшынёй Клецкага райвыканкама;

Пярэдні Вадзіма Аляксандравіча — кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.

Каментары16

  • Народ Беларуси
    30.05.2023
    Янычары в ход пошли. Эх, лука-лука, кто ты после этого
  • Fggh
    30.05.2023
    Не здзіўлюся што менавіта гэты маскавіт і разбураў могілкі жаўнераў арміі краёвай.
    У Лукашэнкі ўсё вайсковыя пасады займаюць выключна этнічныя маскавіты. Качанава як кандыдат на пасаду прэзідэнта так сама маскавітка. Маскавіты якія ні мовы беларускай ня ведаюць ні культуры, якія не маюць каранёў беларускіх, якія ненавідзяць народ беларускі, для якіх радзіма Масковія кіруюць акупаванай Беларуссю. Не давярае гаўляйтар беларусам. Адных маскавітаў вакол ставіць на ўсё сілавыя пасады.
  • Mar
    30.05.2023
    Страну русские официально пока не оккупировали, но ключевые посты во власти ими захвачены уже давно.

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы13

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй4

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы13

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць