Усяго патроху44

Аловак Гітлера збіраюцца прадаць амаль за 100 тысяч еўра

Аловак Адольфа Гітлера скора збіраюцца прадаць на аўкцыёне. Кошт гэтага прадмета можа дасягнуць амаль 100 тысяч еўра, паведаміла 29 мая агенцтва The Guardian. Гэта быў падарунак ад Евы Браўн, падораны Гітлеру перад уварваннем у СССР.

Аловак Адольфа Гітлера з яго ўласнымі ініцыяламі і словам Eva на канцы невядомага надпісу збоку. Гэта быў падарунак ад Евы Браўн, каханкі Гітлера. Фота: Bloomfield Auctions/Kelvin Boyes/PressEye/PA

6 чэрвеня на аўкцыёне Bloomfield Auctions у Белфасце будуць прадаваць пасярэбраны аловак, які належаў кіраўніку нацысцкай Германіі Адольфу Гітлеру. Мяркуецца, што гэта быў падарунак ад ягонай каханкі Евы Браўн, які жанчына зрабіла фюрару на ягоны 52-ы дзень нараджэння 20 красавіка 1941 года, незадоўга да нямецкага ўварвання ў СССР.

Аловак збоку мае надпіс на нямецкай мове, які канчаецца на «Eva». Таксама на алоўку добра бачныя літары AH — уласныя ініцыялы Адольфа Гітлера.

«У большасці сваёй асабістая прывабнасць Гітлера падчас яго дыктатуры паходзіла з яго старанна сфармаванага вобразу як бацькі нямецкай нацыі, які ставіў лаяльнасць да сваёй краіны вышэй за асабістыя сувязі. Таму гэты знак кахання ў выглядзе персаналізаванага алоўка ад Евы Браўн дапамагае раскрыць тую асобу, якая стаіць за публічным фасадам Гітлера», — адзначыў Карл Бенет, дырэктар аўкцыённага дома, дзе збіраюцца прадаваць аловак.

Паводле ацэнак, кошт гэтага алоўка будзе вар'іравацца ад 57 да 92 тысяч еўра. Чакаецца, што такой рэччу зацікавяцца калекцыянеры з усяго свету.

Акрамя алоўка, на аўкцыёне таксама будуць прадаваць такія гістарычныя прадметы, як арыгінальную фатаграфію Гітлера з яго ўласным аўтографам і рэдкі рукапісны акт памілавання ірландскіх паўстанцаў з боку брытанскай каралевы Вікторыі, падпісаны ў 1869 годзе.

Каментары4

  • філолаг
    30.05.2023
    Ініцыялы AH добра кладуцца на ініцыялы Aliaksandr Hryhoravič і на іво фразу «не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером».
  • Котриарх Перил
    31.05.2023
    Гундяю пусть продают, он такие реликвии любит.
  • Улад
    31.05.2023
    Хай бы падарылі гэты аловак Пуціну. Ці яшчэ якому "бацьке народу".

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць