Здароўе22

Навукоўцы: Новы метад выяўлення раку па аналізе крыві дае добрыя вынікі. 2 з 3 дыягназаў слушныя

Выпрабаванні метаду дыягностыкі раку з дапамогай аналізу крыві паказалі шматабяцальныя вынікі. Пра гэта паведамляе каманда брытанскіх і амерыканскіх навукоўцаў, якія працуюць над праектам.

Пра новую распрацоўку абвясцілі вясной 2020 года. З дапамогай простага аналізу крыві навукоўцы спадзяюцца выяўляць больш за 50 відаў анкалагічных захворванняў на ранніх стадыях, яшчэ да з'яўлення сімптомаў, піша Бі-бі-сі.

Маштабныя выпрабаванні пачаліся ў 2021 годзе ў Брытаніі і ЗША.

Брытанскія навукоўцы паведамляюць, што сярод пяці тысяч чалавек, якія назіраліся ў дактароў агульнай практыкі з падазрэннем на сімптомы ў Англіі і Уэльсе, тэст беспамылкова выявіў рак у кожных двух выпадках з трох.

У 85% выпадкаў ён таксама правільна вызначыў лакалізацыю пухліны.

Механізм тэсту, якому далі назву «Галерэя», заключаецца ў тым, што ён шукае прыкметы хімічных змяненняў, якія трапляюць з пухліны ў кроў, у генетычным кодзе — ДНК.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што праца над методыкай далёкая ад заканчэння, але ўжо пасля першай стадыі выпрабаванняў можна сцвярджаць, што колькасць выратаваных пацыентаў узрасце.

Тэст таксама зніме нагрузку на сістэмы аховы здароўя краін, у якіх ён будзе практыкавацца.

Да прыкладу, кажуць навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта, цяпер пацыент, які звярнуўся да доктара з такім сімптомам, як страта вагі, павінен прайсці комплекснае абследаванне і здаць цэлы шэраг аналізаў для вызначэння прычын яго стану.

Навукоўцы спадзяюцца, што скора з дапамогай «Галерэі» можна будзе хутка выключыць самую небяспечную прычыну.

Хоць цяпер адмоўны вынік аналізу не азначае стоадсоткавай гарантыі адсутнасці ў арганізме захворвання: у 2,5% удзельнікаў выпрабаванняў з сімптомамі, чые тэсты не выявілі наяўнасць раку, ён быў пасля знойдзены з дапамогай традыцыйных метадаў дыягностыкі — сканіравання і біяпсіі.

Ліквідацыю гэтай хібнасці распрацоўшчыкі «Галерэі» называюць сваім прыярытэтам у далейшай працы над праектам.

Тысячы выратаваных жыццяў

Тэст асабліва эфектыўны пры выяўленні такіх відаў раку, як рак галавы і шыі, кішэчніка, лёгкіх, падстраўнікавай залозы і горла.

Першыя вынікі выпрабаванняў будуць падсумаваныя ў асобнай справаздачы пазней, але ўжо цяпер навукоўцы кажуць пра поспех.

Сістэма аховы здароўя Вялікабрытаніі NHS плануе распаўсюдзіць выпрабаванні метаду яшчэ на мільён чалавек у 2024 і 2025 гадах.

«Ранняе выяўленне раку жыццёва важна, і гэты тэст можа дапамагчы нам злавіць больш ракавых захворванняў на больш ранняй стадыі і дапамагчы выратаваць тысячы жыццяў», — кажа кіраўнік дэпартамента анкалогіі NHS прафесар Пітэр Джонсан.

Распрацоўка метаду і даследаванні праводзяцца групай амерыканскіх навукоўцаў з інстытута анкалогіі Дана-Фарбер і Гарвардскай медыцынскай школы ў супрацоўніцтве з брытанцамі з Інстытута Фрэнсіса Крыка і ўніверсітэцкага каледжа Лондана. Іх вынікі апублікаваныя ў акадэмічным часопісе Annals of Oncology Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта.

Праект аплачвае Grail, стартап з Крамянёвай даліны, сярод інвестараў якога — заснавальнік Amazon Джэф Безас.

 

Каментары2

  • mikola
    02.06.2023
    Malaicy ! lepei czym niczoga.....
  • *
    02.06.2023
    Праўда ці чарговы варыянт Элізабэт Холмс ?

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць