Кіно44

На экранах — «Русалачка». Ці ўдалося сучаснае пераасэнсаванне? 

Рэжысёр Роб Маршал зрабіў сваю інтэрпрэтацыю казкі дацкага пісьменніка Ганса Хрысціяна Андэрсена і вядомага дыснэеўскага мультфільма 1989 года. Атрымаўся анімацыйны баявік з героямі розных колераў скуры і нацыянальнасцяў.

The Little Mermaid 2023
Холі Бэйлі ў фэнтэзійным мюзікле 2023 года «Русалачка». Фота: Walt Disney Studios

Новая «Русалачка» пачалася са скандальнага выбару на галоўную ролю цемнаскурай спявачкі Холі Бэйлі. Вонкавыя адрозненні Бэйлі ад арыгінальнага персанажа з блакітнымі вачыма і светлай скурай выклікалі пратэст у карыстальнікаў інтэрнэту. З'явілася чарада негатыўных публікацый з хэштэгамі #NotMyAriel і #NotMyMermaid.

Аднак выбар Холі Бэйлі на галоўную ролю, як і яе ігра, адна з найлепшых рэчаў у гэтым фільме. Акцёры другога плану таксама на вышыні. Тэхнічная каманда вельмі добра перадала плаванне герояў у падводным царстве: сачыць за візуальнымі эфектамі, якія суправаджаюць плаванне персанажаў, бясконца захапляльна.

Калі вы забыліся, што дзеецца ў сюжэце, сцісла нагадаем: русалачка Арыэль прагне адкрыць для сябе свет над морам. Яна збірае рэчы, якія падаюць у акіян зверху, і ўвесь час моліць свайго бацьку, караля, дазволіць ёй даследаваць зямлю. Кароль Трытон супраць усяго, што звязана з людзьмі, бо яго жонка была імі забітая. Насуперак волі бацькі Арыэль заключае здзелку з марской вядзьмаркай Урсулай, паводле якой абмяняе свой голас на чалавечыя ногі, каб адкрыць для сябе свет наверсе і ўразіць маладога прынца, якога яна калісьці дапамагла выратаваць.

The Little Mermaid 2023
Холі Бэйлі ў фэнтэзійным мюзікле 2023 года «Русалачка». Фота: Walt Disney Studios

Аднак шматрасавая і мультыкультурная версія далёка адышла ад першапачатковай крыніцы 1837 года — дацкай казкі, напісанай Гансам Хрысціянам Андэрсенам. Міжрасавая сумесь сясцёр і ўсяго акцёрскага складу, адсылкі да жаночай самадастатковасці — усё кажа само за сябе. Гэта новая норма.

Але ці мае сэнс мультыкультурнасць у дачыненні да самога сюжэта? Ці пераасэнсоўваецца ўжо вядомая нам гісторыя ў нейкім новым рэчышчы? Тут адказ, хутчэй, не.

Пытанні крытыкаў выклікала таксама адмова ад антрапаморфных рыс такіх герояў, як краб Себасцьян і рыбка Флаўндэр, — яны набліжаныя да рэальных жывёл і праз гэта, на жаль, як быццам страцілі сваю пераканаўчасць. У дадатак «падводныя эпізоды» «Русалачкі» выглядаюць празмерна «падводнымі»: яны атрымаліся вельмі цьмяныя, хоць, магчыма, разлічаныя на пэўную якасць экрана ў кінатэатры. Але ж не ўсе будуць глядзець гэты фільм у кіназале.

Новай «Русалачцы» бракуе сапраўднай магіі, непадробленай весялосці і рызыкоўнасці, уласцівых папярэднім версіям. Аднак пры гэтым гэта візуальна добры фільм з моцным акцёрскім складам, ён напоўнены дастатковай колькасцю смеху, каб спадабацца дзецям, і не даць засумаваць дарослым.

Чытайце яшчэ:

У Disney стварылі штучны інтэлект, які лёгка «малодзіць» або «старыць» акцёраў 

Памёр французскі бізнэсмен, які стаў прататыпам галоўнага героя фільма «1+1»

83-гадовы Аль Пачына запатрабаваў ад 29-гадовай каханай тэст на бацькоўства

Каментары4

  • Go woke go broke
    10.06.2023
    Мабыць рукі часаліся зрабіць якой нанбайнары, але вырашылі што ў наступнай частцы.
  • енох
    10.06.2023
    мусіць быць тлусты чорны небінарны мужык
  • Мир поехал
    10.06.2023
    енох, чтобы всем угодить это должен быть вообще трёхвольтовый боевой трансконтинентальный вертолет с автоматической сменой идентичности в девятидневной неделе 113 года. Ну и чтобы кого-то не обидеть: в сутках должно быть 27 часов, в часу должно быть 113 минут.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?3

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?3

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць