Грамадства11

Праваабаронцы расказалі, колькі мігрантаў загінула на мяжы Беларусі і ЕС і што цяпер з тымі, хто застаўся ў краіне

Адна з галоўных беларускіх падзей 2021 года — памежны крызіс, калі праз нашу краіну ў ЕС лінуліся тысячы ўцекачоў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Эксперты Human Constanta зрабілі справаздачу па справах цяперашніх транзітных уцекачоў у Беларусі.

Сірыйскі ўцякач, які трапіў у ЕС праз Беларусь, паказвае фота вогнішча, ля якога ён абаграваўся на беларуска-польскай мяжы. Фота: AP Photo / Michele Tantussi

Праваабаронцы арганізацыі Human Constanta манітораць памежны крызіс у Беларусі з 2021 года. Самая свежая справаздача экспертаў расказвае пра справы транзітных уцекачоў па стане на 2022 год. Праваабаронцы адзначаюць, што атрымліваць інфармацыю для іх няпроста: яны не маюць фізічнага доступу да ўцекачоў на тэрыторыі Беларусі, таксама не могуць трапіць у памежную паласу ў нашай краіне і вымушаныя, такім чынам, карыстацца беларускай афіцыйнай статыстыкай.

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі дагэтуль складана атрымаць статус уцекача ці міжнародную абарону: адпаведная працэдура непразрыстая і няпростая, уцекачам з пэўных краін аўтаматычна адмаўляюць у разглядзе іх заяваў. Напрыклад, у мінулым годзе статус уцекача атрымалі толькі 19 чалавек, дадатковую абарону тэрмінам на год — 1540 чалавек (з іх 1517 украінцаў). Праваабаронцы тлумачаць гэта ігнараваннем праблемы з боку дзяржавы. Яны падкрэсліваюць, што ў 2022 годзе статус уцекача запрасілі 2571 чалавек — гэта ў пяць разоў больш, чым у 2021-м, то-бок частка транзітных уцекачоў застаюцца ў Беларусі. У нашай краіне фіксуюцца выпадкі выдварэння ўцекачоў у краіны, дзе ім пагражаюць катаванні і смерць, дзе маюць месца ваенныя канфлікты.

Таксама Human Constanta звяртае ўвагу на праблему знікнення і смерцяў людзей на мяжы. Атрымаць дакладныя даныя пра гэта няпроста: эксперты збіраюць інфармацыю ад беларускага ДПК (Дзяржаўнага памежнага камітэта) і ад памежнікаў суседніх краін, але сумясціць звесткі ў адзінае цэлае складана ў тым ліку і праз тое, што памежнікі нашых суседзяў асвятляюць праблему канкрэтна на сваёй частцы нашай сумеснай мяжы.

На канец 2022 года ДПК казаў пра 17 целаў, знойдзеных у беларускім памежжы, па стане на 7 чэрвеня да іх дадалося яшчэ 16 целаў. Праваабаронцы дапускаюць, што загінулых яшчэ больш, проста некаторыя ўцекачы паміраюць у кватэрах. Гэта можа быць звязанае з цяжкасцямі з медыцынскай дапамогай: у мігрантаў заканчваюцца тэрміны візы і страхоўкі, і таму нават тэрміновая медыцынская дапамога для іх робіцца платнай. Праваабаронцы згадваюць гісторыі пра жанчын, якія нават баяліся ехаць у бальніцу падчас родаў праз чуткі, што ў іх адбяруць дзяцей (такіх выпадкаў не зафіксавана).

Як дзяржава падтрымлівае ўцекачоў? Па законе, як расказвае Human Constanta, ім належыць аднаразовая фінансавая дапамога ў памеры 1 базавай велічыні (на сёння гэта 37 рублёў), астатняя дапамога даступная па запыце. Чалавека могуць скіраваць у адпаведны цэнтр размяшчэння, але іх у Беларусі засталося толькі два, і колькасць месцаў у іх — каля 50. Уцекачы могуць папрасіць дапамогу на пакрыццё самастойнага пражывання, яна складае не больш за 10 базавых велічынь у месяц (370 рублёў), і чыноўнікі могуць не выдзяляць гэтыя сродкі. Яшчэ ўцекачы могуць адзін раз атрымаць да 5 базавых велічынь (185 рублёў) на ежу і прыблізна столькі ж на адзенне. Не ўсе з іх гатовыя жыць на гэтыя грошы і чакаць разгляду заяваў.

Па інфармацыі Human Constanta, у 2022 годзе беларускія памежнікі працягвалі падштурхоўваць людзей да нелегальнага пераходу мяжы ці адкрыта прымушалі гэта рабіць. Калі ж спробы перайсці такім чынам мяжу не былі паспяховымі, транзітныя ўцекачы заставаліся ў лесе і спрабавалі выжыць без ежы, вады, прытулку і доступу да медыцынскай дапамогі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Немцы лічылі нас Сібір'ю». Гісторыя беларускай эмігранткі, якую жыццё на чужыне навучыла іначай успрымаць свет

«Ад беларускага рэжыму ўцякаюць і студэнты, і кіраўнікі тэатраў». Як нясуць службу і каго бачаць літоўскія памежнікі на мяжы з Беларуссю

«Іх білі і не давалі вяртацца». Мінчанка выратавала сям'ю курдаў, якія 22 дні прабылі на беларуска-польскай мяжы

Каментары1

  • І так будзе заўсёды
    19.06.2023
    Ці шмат каго з вас, беларусы, хвалюе гэта, толькі шчыра?! Гэта і ёсць вам адказ чаму свет не хвалюе што ў нас быў забіты Тарайкоўскі, Бандарэнка ды яшчэ 2 ці 3 дзясяткі пратэстоўцаў. Баліць толькі свае, хвалюе толькі свае.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць